Пятрыгі

вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Вёска Пятрыгі)

Пятры́гі[1] (трансліт.: Piatryhi, руск.: Петрыги) — вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці на рацэ Волчас (прыток р. Сож). Уваходзіць у склад Ходасаўскага сельсавета. За 35 км на паўночны захад ад Мсціслава, 70 км ад Магілёва, 15 км ад чыгуначнай станцыі Ходасы на лініі Орша-Сураж.

Вёска
Пятрыгі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2240
Аўтамабільны код
6
СААТА
7246808041
Пятрыгі на карце Беларусі ±
Пятрыгі (Беларусь)
Пятрыгі
Пятрыгі (Магілёўская вобласць)
Пятрыгі

Рэльеф раўнінны, на паўднёвым захадзе мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і потым шашы Мсціслаў-Магілёў.

Да 22 лютага 2012 года вёска ўваходзіла ў склад Забалацкага сельсавета[2].

ГісторыяПравіць

Згадваецца ў 1669 годзе ў складзе Аршанскага павета ВКЛ[3]. У 1858 г. у Беліцкай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўская губерні. У канцы XIX ст. частка жыхароў апроч земляробства займалася бандарным промыслам. У 1909 г. побач з вёскай была яшчэ адна аднайменная вёска і фальварак Насаленскай.

Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 г. У 1920-я гады абедзве вёскі Пятрыгі аб'яднаны. У 1931 г. арганізаваны калгас, які ў 1932 г. аб'ядноўваў 43 гаспадаркі, меў 501 га ворыва, абслугоўвала яго Ходасаўская МТС імя Тэльмана. Працавала кузня па рамонце сельгасінвентару.

У Вялікую Айчынную вайну ад 14 ліпеня 1941 г. да 30 верасня 1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1999 г. ў складзе саўгаса «Забалацце».

НасельніцтваПравіць

  • 1858 год — 10 двароў, 28 жыхароў,
  • 1880 год — 23 двары, 68 жыхароў.
  • 1897 год — 56 двароў, 266 жыхароў
  • 1909 год — 17 двароў, 35 жыхароў; суседняя аднайменная вёска і фальварак Насаленскай — 52 двары, 273 жыхары.
  • 2012 год — 26 жыхароў
  • 2013 год — 25 жыхароў
  • 2014—2015 гады — 23 жыхары
  • 2016 год — 19 жыхароў

Вядомыя асобыПравіць

  • Іван Пятровіч Кулакоў (нар. 1938) — член экіпажа падводнай лодкі К-19, узнагароджаны ордэнам Мужнасці. Быў залічаны ў вучэбны атрад падводнага плавання ў г. Ленінградзе. Затым атрад накіравалі ў Мурманск на Паўночны флот. Вясной 1959 года накіраваны ў Северадзвінск, дзе дабудоўвалі ракетаносец К-19. 4 ліпеня 1961 года на К-19 здарылася сур'ёзная аварыя, якая пагражала выбухам карабля. Мічман І. Кулакоў тройчы ўваходзіў у рэактарны адсек, правяраў і выпраўляў недахопы ў сістэме ахалоджвання рэактара, чым прадухіліў ядзерны выбух.
  • Мікалай Станіслававіч Мураўёў — воін-інтэрнацыяналіст. Загінуў у Афганістане, пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. «Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области». Решение Могилевского областного Совета депутатов от 22 февраля 2012 г. № 14-10(руск.) 
  3. НГАБ у Мінску, ф. 1875, воп. 1, спр. 5

СпасылкіПравіць