Рагава

Рагаўскі сельсавет, Мінскі раён
(Пасля перасылкі з Вёска Рагава)

Рагава́[1] (трансліт.: Rahava, руск.: Рогова) — вёска ў Беларусі, у Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шаршунскага сельсавета. Праз вёску працякае рака Гуйка.

Вёска
Рагава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 59 чал. (2012)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 17
Паштовыя індэксы
223047
Аўтамабільны код
5
Рагава на карце Беларусі ±
Рагава (Беларусь)
Рагава
Рагава (Мінская вобласць)
Рагава

Геаграфія правіць

Знаходзіцца за 35 км у напрамку на паўночны захад ад Мінска, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Радашковічы[2].

Назва правіць

Вёска знаходзілася пры паштовай дарозе з Вільні ў Мінск і ўтварала крайні вугал або «рог» уладанняў памешчыка Валадковіча (Новы двор), з гэтай прычыны, быццам бы, і пайшла назва вёскі[3].

Гісторыя правіць

У пачатку 1860-х гадоў насельніцтва Рагавы складалася з двух двароў: памешчык пабудаваў тут цагляны і гарбарны заводы і пасяліў выключна майстравых; заводы дзейнічалі да 1890 года[4].

Першая царква ў імя святога Георгія была пабудавана ў 1814 годзе памешчыкам Валадковічам; яна была вельмі бедная: посуд алавяны, кап’ё жалезнае, крыжы медныя, падсвечнікі драўляныя з такімі ж свечкамі.

Больш позні каменны храм у імя раўнаапостальных Канстанціна і Алены, пабудаваны за казённы кошт, асвячоны 8 верасня 1869 года. У храме — сярэбраны, пазалочаны пацір з надпісам: «Вклад Благоверных Государей Великих Князей Александра, Сергия, Павла Александровичей и Благоверной Государыни Великой Княжны Марии Александровны, 1863 г.»; напрастольны срэбны пазалочаны крыж з вензелем Вялікай Княгіні Алены Паўлаўны; Евангелле ў ліст у пераплёце малінавага аксаміту з срэбнымі выявамі евангелістаў з надпісам: «Вклад Благовернаго Государя Наследника Цесаревича и Великаго Князя Николая Александровича»; Евангелле ў 1/4 л. — таксама ўклад Спадчынніка Цэсарэвіча; дзве фарфоравыя свечкі, выш. 1 арш. з упрыгожаваннем, — «дар Ея Императорскаго Величества Государыни Императрицы Марии Александровны, 1863 г.».

Станам на 1876 год прыхажанамі царквы ў Рагаве былі жыхары вёсак Пухлякі, Грыні, Жукі, Галавачы, Касачы, Шчадроўшчына, Мідраўшчына, Пецькавічы, Хацянаўшчына, Бахметаўка, Горы, Агаркі, Кісялі, Ермакі, Раўкуцевічы і Камкі[5].

У царкоўным архіве захоўваўся наступны дакумент, дадзены памешчыкам Валадковічам 29 снежня 1813 года: «Во владение церкви — 1 уволока 8 моргов 221 прент 37 1/2 прутиков земли, плац для дома, устроеннаго для богадельни; ежегодно выдавать настоятелю 200 злотых, на вино и свечи 100 злотых, дьячку или понамарю, который должен содержать школу и учить приходских крестьянских детей — 200 злотых. Если церковь перестанет быть униатскою, то фундуш возвращается вотчинникам».

Прыхаджане-уніяты перайшлі у праваслаўе ў 1839 годзе, з 1868 года сталі пераходзіць каталікі.

З 13 чэрвеня 1929 года па 20 студзеня 1960 года[6] і з 1968 года па 28 мая 2013 года вёска з’яўлялася цэнтрам Рагаўскога сельсавета[7].

 
Ваеннае пахаванне ў в. Рагава

Насельніцтва правіць

  • 2012 год — 59 чалавек[4].
  • 2010 год — 71 чалавек
  • 2001 год — 66 жыхароў, 33 двары[2].
  • 1999 год — 55 чалавек
  • 1864 год — 9 чалавек[8].

Страчаная спадчына правіць

 
Рагава на карце 1908/1928 г. з указаннем месцазнаходжання колішняй царквы

Вядомыя асобы правіць

  • Павел Мікалаевіч Касач (1887—1977) — беларускі дзеяч самадзейнага мастацтва, кампазітар, заслужаны дзеяч культуры Беларусі.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ро́гава (за Ро́гавай)
  2. а б БелЭн 2001.
  3. Материалы по истории и географии Дисненского и Вилейского уездов Виленской губернии
  4. а б Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 8, кн. 3. Мінская вобласць / [В. В. Віталёва і інш.; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі] — Мінск: БелЭн, 2012.
  5. Расписание приходов Вилейский уезд 1876 год (Лит.епарх.вед. № 14 1876)
  6. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.
  7. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
  8. а б в Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich — Том IX — старонка 671
  9. Метрические книги православных церквей Вилейского уезда Виленской губернии Архівавана 23 мая 2017.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць