Рамейкі (Карэліцкі раён)

вёска ў Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Раме́йкі[1] (трансліт.: Ramiejki, руск.: Рамейки) — вёска ў Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Райцаўскага сельсавета.

Вёска
Рамейкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 29 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1596
Паштовыя індэксы
231453
Аўтамабільны код
4
СААТА
4233830066
Рамейкі на карце Беларусі ±
Рамейкі (Карэліцкі раён) (Беларусь)
Рамейкі (Карэліцкі раён)
Рамейкі (Карэліцкі раён) (Гродзенская вобласць)
Рамейкі (Карэліцкі раён)

Назва правіць

Назва адыменнага паходжання, ад аднаасноўнага балцка-літоўскага імя Rameika. Аснова Ram- звязаная з літоўскім ramus "спакойны", яна выкарыстоўваецца і ў двухасноўных імёнах.

На Наваградчыне былі яшчэ адны Рамейкі (цяпер не існуюць) — цераз Карэлічы, каля Шчорсаў, верагодна ў сувязі з адным і тым ж носьбітам імя Рамейка.

Імя Рамейка згадваецца ўжо толькі ў форме імя па-бацьку ў Перапісе войска ВКЛ 1528 г. у асобным спісе наваградскіх баяраў, якія "людзей не маюць, таму самі да службы маюць ехаці", запісаныя "Пашко Ромеиковичъ", "Михалко Ромеикович", "Дашко Ромеикович"[2].

Побач з Рамейкамі — Трасейкі і Насейкі, а ў бок Дзятлава — Данейкі, Ліжэйкі, Цяцейкі, Жадзейкі, усе ад адпаведных аднаасноўных імёнаў з іменным пашыральнікам -eik-.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 г. Метрыка Вялікага княства Літоўскага . Кн. 523. Кн. публічных спраў 1. Мінск, 2003. С. 65.

Спасылкі правіць