Рамель

аграгарадок у Столінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Вёска Рамель)

Раме́ль[1] (трансліт.: Ramieĺ, руск.: Рамель) — аграгарадок у Беларусі, у Столінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Рамельскага сельсавета. Цэнтр сельскагаспадарчага вытворчага кааператыву «Беларуская ніва», былога калгаса «Запаветы Ільіча».

Аграгарадок
Рамель
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
129 м
Насельніцтва
1 139 чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1655
Паштовы індэкс
225551
Аўтамабільны код
1
СААТА
1258854066
Рамель на карце Беларусі ±
Рамель (Беларусь)
Рамель
Рамель (Брэсцкая вобласць)
Рамель

ГеаграфіяПравіць

Знаходзіцца за 43 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Столін, за 288 км ад Брэста, за 50 км ад чыгуначнай станцыі Гарынь[2].

ГісторыяПравіць

У летапісных крыніцах Рамель вядомы з 1452 года. У XVI—XVIII стагоддзях вёска ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. З 1793 года — у складзе Расійскай імперыі. У канцы ХVIII стагоддзя землямі ў вёсцы валодалі Гарагляды, Рамульты, Траскоўскія, Шпігановічы.

З 1921 года да верасня 1939 года Рамель знаходзіўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі (Хорская гміна, Лунінецкі павет, Палескае ваяводства). З 1939 года ў складзе Беларускай ССР, з 12 кастрычніка 1940 года ў складзе і з’яўляецца цэнтрам Рамельскага сельсавета Давыд-Гарадоцкага (з 19 студзеня 1961 года — Столінскага) раёна Пінскай (з 8 студзеня 1954 года — Брэсцкай) вобласці[3]. З 16 ліпеня 1954 года ў складзе Альшанскага сельсавета, з 4 мая 1981 года — цэнтр адноўленага Рамельскага сельсавета[4].

НасельніцтваПравіць

  • XIX стагоддзе: 1886 год — 22 двары, 260 жыхароў; 1897 год — 100 двароў, 607 насельнікаў (перапіс)
  • ХХ стагоддзе: пачатак стагоддзя — 127 двароў, 801 жыхар; 30 верасня 1921 года — 117 двароў, 656 жыхароў; 1939 год — 151 двор, 1145 жыхароў; 1980 год — 1298 жыхароў; 1999 год — 1169 жыхароў; 2000 год — 1158 жыхароў
  • XXI стагоддзе: 2001 год — 1179 чалавек, 404 двары[2]; 2004 год — 1183 жыхары; 2010 год — 1139 жыхароў

Помнікі гісторыі і культурыПравіць

Вядомыя асобыПравіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Рэмэ́ль
  2. 2,0 2,1 2,2 БелЭн, 2001
  3. Рамельскі сельсавет (руск.)  // Фондавы каталог дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
  4. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 4 мая 1981 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 18 (1680).

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць