Раўбічы

вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Вёска Раўбічы)

Ра́ўбічы[1] (трансліт.: Raŭbičy, руск.: Раубичи[2]) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Астрашыцкагарадоцкага сельсавета.

Вёска
Раўбічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 218 чал. (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 17
Паштовыя індэксы
223054
Аўтамабільны код
5
Раўбічы на карце Беларусі ±
Раўбічы (Беларусь)
Раўбічы
Раўбічы (Мінская вобласць)
Раўбічы

Вёска размешчана за 17 км на паўночны ўсход ад Мінска на беразе Дубраўскага вадасховішча на рацэ Усяжа, на шашы H9059. 114 гаспадарак, 266 жыхароў (2010).

Назва правіць

Пры першым узгадванні 1597 года назва фігуруе як «Ровбичи», што адпавядае народнаму вымаўленню «Роўбічы». Назва адыменнага (антрапанімічнага) паходжання.

Балцка-літоўскае мужчынскае імя «Роўб» вядомае з Перапісу войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 года, дзе засведчаны ваўкавыскі баярын «Ровбъ Остеиковичъ»[3]. Балцкае і імя яго бацькі *Остейко (< *Asteika), у ім пашыральнік -eik- пашырае старабалцкі корань Ast-, семантыка якога такая ж, як і ў больш папулярнага But- («быць, жыць»)[4]. Таго ж кораня імя Осцік (< Astikas / Asteika) у сына кернаўскага баярына Сірпуця і бацькі Радзівіла, пачынальніка роду Радзівілаў[5].

Ад імя «Роўб» шэраг назваў на правым, «літоўскім» беразе Нёмана: Раўбоўшчына ля Шчучына, Роўбы паміж Шчучынам і Лідай, Роўбавічы каля Іўя. Далей у «літоўскі» бок на поўнач ад Нёмана — Роўбішкі каля Эйшышак.

Таго ж паходжання тапонімы і на поўдні і ўсходзе ад ядравай старалітоўскай тэрыторыі. На поўдні — Роўбіцк ля Пружанаў і Роўбаўшчына паміж запрыпяцкімі Оўручам і Чарнобылем. На ўсходзе — Роўбы ля Ушачаў і Роўбічы ля Лагойска.

Размеркаванне гэтых тапонімаў (асабліва аддаленых ад ядравай старалітоўскай тэрыторыі) дазваляе датаваць іх першай паловай XV стагоддзя, калі на поўдні і ўсходзе рассялялася (надзялялася землямі) літоўскае баярства з мэтай умацавання вялікалітоўскай дзяржавы[6][7]. «Роўбавы» вёскі маглі належаць аднаму і таму ж Роўбу, які жыў прыблізна за стагоддзе да ваўкавыскага Роўба Асцейкавіча.

Сучасны літоўскі антрапонім Rauba ставяць у адзін шэраг з Riauba, звязваючы іх з літоўскім riauba «крыкун», riaubti «крычаць, рыкаць». Ад індаеўрапейскага кораня *reu- «рыкаць, хрыпець»[8].

Такога ж паходжання (ад антрапоніма, што падкрэслівае пэўную знешнюю ўласцівасць носьбіта, найверагодней яшчэ ў маленстве) і назвы Смаргоні, Кушлянаў, Докшыцаў.

Гісторыя правіць

У 1597 годзе сяло маёнтка Прылепы, уласнасць праваслаўнай царквы ў Менскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе ў складзе Расійскай імперыі. У 1800 годзе — вёска, 13 двароў, 94 жыхары, уласнасць падпалкоўніка Ф. Гарадзецкага. У 1858 годзе ўласнасць памешчыкаў І. Кучынскага і К. Равенскай, у Мінскім павеце. У 1858 годзе пабудаваны касцёл, у 1866 годзе пераўтвораны ў праваслаўную Свята-Успенскую царкву. У 1897 годзе вёска, 32 двары, 235 жыхароў, бандарны промысел, у Астрашыцка-Гарадоцкай воласці Мінскага павета. 4 чэрвеня 1906 г. адбыліся сутыкненні вяскоўцаў з паліцыяй пры спробе сагнаць жывёлу са спрэчных пашаў. У 1917 годзе ў вёсцы 34 двары, 244 жыхары.

З лютага да снежня 1918 года вёска акупіравана войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У 1918 годзе працавала пачатковая школа. У снежні 1918 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час Польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў акупавана войскамі Польшчы.

З 31 ліпеня 1920 года Раўбічы ў складзе Беларускай ССР. Працавала пачатковая школа, у якой у 1924 годзе было 68 вучняў. З 20 жніўня 1924 года вёска ў Астрашыцка-Гарадоцкім с/с Астрашыцка-Гарадоцкага раёна Мінскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). У 1926 годзе ў вёсцы 42 двары, 237 жыхароў, у фальварку 4 двары, 17 жыхароў. З 18 студзеня 1931 года ў Лагойскім раёне. У 1930-я гады створаны калгас «Першае Мая». З 26 мая 1935 года вёска ў Мінскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Мінскай вобласці У 1941 годзе ў вёсцы 40 двароў, 165 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія спалілі двор, знішчылі 4 жыхароў.

У 1997 годзе 73 гаспадаркі, 131 жыхар. У 2010 годзе базавая школа, магазін.

Насельніцтва правіць

  • 1800 год — 94 жыхары, 13 двароў.
  • 1897 год — 235 жыхароў, 32 двары.
  • 1917 год — 244 жыхары, 34 двары.
  • 1926 год — 237 жыхароў, 42 двары.
  • 1941 год — 165 жыхароў, 48 двароў.
  • 1997 год — 131 жыхар, 73 двары.
  • 2001 год — 180 жыхароў, 75 двароў[9].

Славутасці правіць

Заўвагі правіць

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. [1]
  3. Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Мінск, 2003. C. 98.
  4. В. Н. Топоров. Прусский язык. A-D. Москва, 1975. С. 134—135.
  5. R. Petrauskas. Galia ir tradicija: Lietuvos Didžiosios Kunigaikštystės giminių istorijos. Vilnius, 2016. С. 211—226.
  6. Адкуль Раўбічы // Arche. № 1. 2022. С. 54—56.
  7. Адкуль Бешанковічы // Arche. № 2. 2021. С. 50—53.
  8. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 867—868.
  9. БелЭн 2001.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць