Рудня (Кабінагорскі сельсавет)

вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Ру́дня[2] (трансліт.: Rudnia, руск.: Рудня) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Кабінагорскага сельсавета.

Вёска
Рудня
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
138 м
Водныя аб’екты
Колькасць двароў
67[1]
Насельніцтва
187[1] чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2246
Аўтамабільны код
6
Рудня на карце Беларусі ±
Рудня (Кабінагорскі сельсавет) (Беларусь)
Рудня (Кабінагорскі сельсавет)
Рудня (Кабінагорскі сельсавет) (Магілёўская вобласць)
Рудня (Кабінагорскі сельсавет)

Назва правіць

Назву вёска атрымала ад існавання на стаўку Руднянкі доменнай печы, дзе выплаўлялі жалеза[3].

Гісторыя правіць

З XVIII стагоддзя адзначаецца на картах. У 1750 годзе 9 двароў. У 1772 годзе 89 жыхароў[3].

Да 23 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Васькавіцкага сельсавета[4].

Геаграфія правіць

Побач з вёскай працякае прыток Сажа Пясчанка, частка якой называецца тут Рудніца[3].

Насельніцтва правіць

  • 2011 год — 187 чалавек[1]
  • 2010 год — 183 чалавекі
  • 1999 год — 184 чалавекі
  • 1910 год — 582 чалавек[3]

Інфраструктура правіць

У вёсцы працуюць крама, сельскі клуб, сельская бібліятэка[1].

Зноскі

  1. а б в г КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (руск.)
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  3. а б в г Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага раёна / Рэдкал. Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелТА, 1999. — С. 579.
  4. «Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области». Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Архівавана 24 лістапада 2015. (руск.)

Спасылкі правіць