Русаковічы (Пухавіцкі раён)

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Русако́вічы[1] (трансліт.: Rusakovičy, руск.: Русаковичи) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Рудзенскага сельсавета.

Вёска
Русаковічы
Русаковічы (Пухавіцкі раён). Аўтобусны прыпынак.jpg
Аўтобусны прыпынак.
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Водныя аб'екты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Русаковічы на карце Беларусі ±
Русаковічы (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Русаковічы (Пухавіцкі раён)
Русаковічы (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Русаковічы (Пухавіцкі раён)

ГеаграфіяПравіць

 
Мост праз раку Пціч.

Знаходзіцца за 32 км на паўночны захад ад горада Мар’іна Горка, 10 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі МінскАчіповічы, на дарозе Р69, Смалявічы — Шацк.

ГісторыяПравіць

Вялікае Княства ЛітоўскаеПравіць

Першая пісьмовая згадка ў 1584 годзе ў складзе Менскага павета Вялікага княства Літоўскага.

Пад уладай Расійскай імперыіПравіць

 
Крыж каля могілак.

У 19 — пачатку 20 стст. — вёска ў Цітвянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.

Паводле перапісу 1897 года дзейнічалі прыпісная царква і хлебазапасны магазін.

Найноўшы часПравіць

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

Пасля рэвалюцыі дзейнічала працоўная школа 1-ай ступені. У 1933 годзе створаны калгас «Сталінец», працавала кузня.

З канца чэрвеня 1941 г. да 4 ліпеня 1944 г. вёска акупіравана нямецкімі войскамі. У красавіку 1942 г. вёска была спалена, забіта 11 жыхароў.

24.11.1966 г да Русаковіч была далучана в. Чырвоная Горка.

У 2002—2013 гг. — у Рудзенскім пасялковым Савеце.

НасельніцтваПравіць

  • 1897 год — 506 чал. (76 двароў, 252 муж. і 254 жан.).
  • Пачатак ХХ ст. — 87 двароў, 627 жыхароў. Маёнтак 1 двор, 3 жыхары.
  • 1917 год — 121 двор, 565 жыхароў. Маёнтак 1 двор, 54 жыхары.
  • 1 студзеня 2002 год — 101 двор, 179 жыхароў.

Вядомыя асобыПравіць

Турыстычная інфармацыяПравіць

Страчаная спадчынаПравіць

МогілкіПравіць

ЛітаратураПравіць

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9.
  • Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Мінская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2003.
  • Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць, кн. 4. — Мінск, 2013.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)

СпасылкіПравіць