Рыдамля

вёска ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Вёска Рыдамля)

Ры́дамля[1] (трансліт.: Rydamlia, руск.: Рыдомля) — вёска ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Серкавіцкага сельсавета.

Вёска
Рыдамля
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 27 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2136
Аўтамабільны код
2
СААТА
2246846096
Рыдамля на карце Беларусі ±
Рыдамля (Беларусь)
Рыдамля
Рыдамля (Віцебская вобласць)
Рыдамля

Гісторыя правіць

Рыдамлю, разам са сваім аднайменным маёнткам у верхнім цячэнні Усвейкі, чацвёра сыноў Фёдара Бабіча ў сярэдзіне XV ст. падаравалі Чарэйскаму манастыру[2]. У 1676 годзе згадваецца як сяло з царквой у Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[3].

У пачатку XX ст. у Аршанскім павеце Магілёўскай губерні.

У час 2-й сусветнай вайны, 12 верасня 1942 г. карнікі ўварваліся ў в. Рыдамля, падпалілі вёску, ямы і паграбы закідвалі гранатамі, абстрэльвалі з аўтаматаў. Спалена 136 дамоў, забіта 81 і паранена 43 чалавекі.

У 1924—1954 гадах цэнтр Рыдамльскага сельсавета. Да 17 жніўня 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Валосаўскага сельсавета[4].

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy… S. 60, 168—171, 360—364, 461—464.
  3. LVIA, f. 11, ap. 1, b. 747
  4. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 жніўня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 30 (989).

Літаратура правіць

  • Чыкун Л. Гарэлі ў агні вёскі: [Трагедыя в. Рыдамля Талач. раёна] // Сцяг Iльіча (Талачын). 1993. 27 сак.
  • Маціеўскі М. Вёска [Рыдамля] гарэла, а кветкі цвілі…// Белорусская нива. — 2003. — 3 дек.

Спасылкі правіць