Свольна (Валынецкі сельсавет)

вёска ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Сво́льна[1] (трансліт.: Svoĺna, руск.: Свольно) — вёска ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца ў 18 кіламетрах на ўсход ад Верхнядзвінска на беразе ракі Свольна. Уваходзіць у склад Валынецкага сельсавета.

Вёска
Свольна
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
112 м
Насельніцтва
  • 43 чал. (1999)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2151
Паштовыя індэксы
211631
Аўтамабільны код
2
Свольна на карце Беларусі ±
Свольна (Валынецкі сельсавет) (Беларусь)
Свольна (Валынецкі сельсавет)
Свольна (Валынецкі сельсавет) (Віцебская вобласць)
Свольна (Валынецкі сельсавет)

Гісторыя правіць

У першай палове XIX стагоддзя належала шляхціцам Чэрскім. У пачатку ХХ стагоддзя - належала ўжо шляхціцам Длужнеўскім.

Адносілася да Таболкаўскай воласці Дрысенскага павета Віцебскай губерні. У 1904 годзе налічвала 52 жыхара.

З пракладкай Рыга-Арлоўскай чыгункі на ўчастку Полацк-Дзвінск паблізу вёскі была збудавана аднайменная станцыя, якая функцыянуе і цяпер.

У савецкі час - у калгасе імя Калініна Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці БССР. У вёсцы размяшчаўся магазін.

Да 1970-х гг. у сядзібным доме Чэрскіх функцыянавала Свальнянская базавая (васьмігадовая) школа.

Асобы правіць

  • Ян Чэрскі - географ, геолаг, геамарфолагі, палеантолаг, даследчык Сібіры, удзельнік паўстання 1863 года.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).

Спасылкі правіць