Свяціца (Ляхавіцкі раён)

вёска ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Свяці́ца[1] (трансліт.: Sviacica, руск.: Святица) — вёска ў Беларусі, у Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Крывошынскага сельсавета.

Вёска
Свяціца
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 413 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1633
Паштовы індэкс
225386
Аўтамабільны код
1
СААТА
1250817056
Свяціца на карце Беларусі ±
Свяціца (Ляхавіцкі раён) (Беларусь)
Свяціца (Ляхавіцкі раён)
Свяціца (Ляхавіцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Свяціца (Ляхавіцкі раён)

Геаграфія правіць

Знаходзіцца за 45 кіламетраў на паўднёвы захад ад горада Ляхавічы і 41 км ад чыгуначнай станцыі Ляхавічы, за 220 км ад Брэста[2].

Гісторыя правіць

Каля вёскі, ва ўрочышчы Куль, знаходзіцца стаянкі эпохі фінальнага палеаліту і мезаліту.

Пасля ўз’яднання з БССР з 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Навасёлкаўскага сельсавета Ганцавіцкага раёна Пінскай вобласці. Перад Вялікай Айчыннай вайной у вёсцы жыло 964 чалавекі ў 200 дварах[3].

У сакавіку 1943 года нямецкімі акупацыйнымі ўладамі было спалена 200 дамоў, забіта 106 чалавек[3].

У 1954—1957 гадах Свяціца была цэнтрам Свяціцкага сельсавета Ганцавіцкага раёна. З 22 красавіка 1957 года ў Крывошынскім сельсавеце Ляхавіцкага раёна. У 1997—2013 гг. з’яўлялася цэнтрам адноўленага Свяціцкага сельсавета ў складзе Ляхавіцкага раёна[4].

Насельніцтва правіць

  • 1025 жыхароў, 399 двароў (2001)[2].

Інфраструктура правіць

  • Палац культуры
  • Бібліятэка
  • Аддзяленне сувязі

Памятныя мясціны правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. а б БелЭн 2002.
  3. а б Святица (руск.)
  4. Решение Брестского областного Совета депутатов от 20 декабря 2013 г. № 330 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ляховичского района Брестской области(недаступная спасылка)

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).

Спасылкі правіць