Селяхі (Чэрнінскі сельсавет)

вёска ў Чэрнінскім сельсавеце Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі

Селяхі́[2] (трансліт.: Sieliachi, руск.: Селяхи) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чэрнінскага сельсавета. Размешчана за 13 км на паўночны ўсход ад Брэста.

Вёска
Селяхі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 19 чал. (2019)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Паштовы індэкс
225001
Аўтамабільны код
1
СААТА
1212850076
Селяхі на карце Беларусі ±
Селяхі (Чэрнінскі сельсавет) (Беларусь)
Селяхі (Чэрнінскі сельсавет)
Селяхі (Чэрнінскі сельсавет) (Брэсцкая вобласць)
Селяхі (Чэрнінскі сельсавет)

У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Маладая гвардыя» (цэнтр — в. Чэрні).

Гісторыя правіць

У XIX стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў склад маёнтка Чэрні, якім валодаў Павел Ягмін.

У 1905 годзе вёска ў Косіцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Косіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР.

Насельніцтва правіць

  • 119 сялянскіх душ (1858)
  • 293 жыхары (1905)
  • 15 двароў, 97 жыхароў (1921)
  • 88 жыхароў (1959)
  • 70 жыхароў (1970)
  • 8 гаспадарак, 39 жыхароў (2005)

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. https://map.nca.by
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі правіць