Се́лішча[1] (трансліт.: Sielišča, руск.: Селище) — вёска ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці на аўтамабільнай дарозе Н3701 УшачыЗябкі. Уваходзіць у склад Кубліцкага сельсавета. Знаходзіцца на беразе возера Селішча. За 12 кіламетраў на захад ад гарадскога пасёлка Ушачы, за 162 кіламетры ад Віцебска.

Вёска
Селішча
Селище костёл.jpg
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2158
Аўтамабільны код
2
Селішча на карце Беларусі ±
Селішча (Ушацкі раён) (Беларусь)
Селішча (Ушацкі раён)
Селішча (Ушацкі раён) (Віцебская вобласць)
Селішча (Ушацкі раён)

ГісторыяПравіць

Паводле рэвізіі Полацкага ваяводства, праведзенай у 1552 г. маршалкам Янам Кмітам і канюшым Троцкім Марцінам Падцэўскім, у Селішчах было некалькі зямельных уладанняў: «Той жа пан Іван Міхайлавіч (Зяновіч) харужы Полацкі, мае іменне айчызнае і дзедзізнае двор Селішча. К таму двару мае людзей айчызных цяглых дымоў 17, а служб 11. З тых людзей прыходзяць яму дані мядовыя 6 пудоў мёду ды выгоннага і налуконнага 20 грошай. … Той жа гараднічы (Васілей Міхайлавіч [Зяновіч]) мае іменне айчызнае на імя Селішча двор. К таму двару слуг 6. Тыя слугі дзе патрэба зь лісты ездзяць. К таму двару мае людзей айчызных цяглых дымоў 8, а служб 4. Тыя людзі з падводы і на работы ездзяць. … Павел, Сідар, Іван, Мікалай, Глеб, Ходат Глебавічы Эсманы маюць двор Усаю. ...пры тым двары за дазваленнем яго каралеўскае міласці Жыгімонта Аўгуста мястэчка Селішча...».

У 1726 г. пабудаваны мураваны кляштар бернардзінцаў.

Пасля 2-га падзелу Рэч Паспалітая вёска ў Расійскай Імперыі. З 1878 г. у Кубліцкай воласці Лепельскага павета Віцебскай губерні. Уладанне А. Шырына. У 1886 г. мястэчка; вадзяны млвн, вінакурны завод, 2 крамы, карчма. На пачатку XX ст. цэнтр Селішчанскай сельскай грамады. У 1910 г. адкрыта земская школа. З 20 жніўня 1924 г. ў складзе Чэрапоўшчынскага сельсавета Ушацкага раёна Полацкай, з 21 чэрвеня 1935 г. Лепельскай акругі.

У Вялікую Айчынную вайну нямецкія акупацыйныя ўлады спалілі 3 двары, загубілі 14 жыхароў.

З 1954 па 2004 гг. — цэнтр Селішчанскага сельсавета[2]. Зараз вёска знаходзіцца ў складзе Кубліцкага сельскага Савета.

Працавала базавая школа, магазіны, комплексна-прыёмны пункт.

НасельніцтваПравіць

  • 110 жыхароў, 17 двароў (1886)[3];
  • 298 жыхароў, 36 двароў (1924)[3];
  • 252 жыхары 54 двары (1969)[3];
  • 324 жыхароў, 130 двароў (2000)
  • 319 жыхароў, 135 двароў (2001)[3].

Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 3 двары і загубілі 14 жыхароў вёскі.

ІнфраструктураПравіць

  • Фельчарска-акушэрскі пункт
  • Клуб
  • Бібліятэка
  • Аддзяленне сувязі

Памятныя мясціныПравіць

  • Руіны касцёла Святой Веранікі з былым кляштарам, пабудаванага ў 1726-1734 гадах.
  • Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну.
  • Брацкая магіла партызан.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Решение Витебского областого Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 308. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 308. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
  • Віталёва, В. Селішча / Валянціна Віталёва // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 277. — ISBN 985-11-0214-8.