Серафімова

вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Вёска Серафімова)

Серафімо́ва[1] (трансліт.: Sierafimova, руск.: Серафимово) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Міханавіцкага сельсавета. Месціцца за 8 км на поўдзень ад Мінска, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Міханавічы, на шашы М1.

Вёска
Серафімова
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 485 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 17
Паштовы індэкс
223017
Аўтамабільны код
5
Серафімова на карце Беларусі ±
Серафімова (Беларусь)
Серафімова
Серафімова (Мінская вобласць)
Серафімова

Гісторыя правіць

У XVIII стагоддзі маёнтак у Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1792 годзе ўладальнік маёнтка Казімір Янушэўскі фундаваў драўляны касцёл.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Мінскім павеце Мінскай губерні. У 1885 годзе фальварак у Самахвалавіцкай воласці Мінскага павета.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў і ў сярэдзіне кастрычніка 1920 года пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. З 20 жніўня 1924 года ў Кайкаўскім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 18 студзеня 1931 года ў Смілавіцкім раёне. З 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.

Насельніцтва правіць

  • 1897 год — вёска, 12 двароў, 61 жыхар; фальварак, 2 двары, 20 жыхароў
  • 1917 год — вёска, 52 двары, 114 жыхароў; фальварак, 2 двары, 8 жыхароў
  • 1926 год — 17 двароў, 81 жыхар
  • 1999 год — 441 жыхар
  • 2009 год — 485 жыхароў

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Сарафіно́ва

Літаратура правіць

Спасылкі правіць