Скарчава

вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Вёска Скарчава)

Ска́рчава[1] (трансліт.: Skarčava, руск.: Скарчево) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Крошынскага сельсавета. Размешчана за 10 км на паўночны ўсход ад Баранавіч. Насельніцтва 152 жыхары, 71 гаспадарка (2005).

Вёска
Скарчава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 93 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Аўтамабільны код
1
СААТА
1204830061
Скарчава на карце Беларусі ±
Скарчава (Беларусь)
Скарчава
Скарчава (Брэсцкая вобласць)
Скарчава

Гісторыя правіць

Раней сяленне называлася Плябанская Слабада. Пад гэтай назвай вёска ўпамінаецца ў 1889 годзе. Паводле перапісу 1897 года ў Сталовіцкай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзейнічалі хлебазапасны магазін, карчма. У 1909 годзе ў вёсцы дзейнічала народнае вучылішча.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Сталовіцкай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі 5 землякоў.

Інфраструктура правіць

Працуе магазін.

Насельніцтва правіць

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць