Скірмантава

(Пасля перасылкі з Вёска Скірмантава)

Скі́рмантава[1] (трансліт.: Skirmantava, руск.: Скирмантово) — аграгарадок у Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Путчынскага сельсавета.

Аграгарадок
Скірмантава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 617 чал. (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1716
Паштовыя індэксы
222743
Аўтамабільны код
5
Скірмантава на карце Беларусі ±
Скірмантава (Беларусь)
Скірмантава
Скірмантава (Мінская вобласць)
Скірмантава

Назва правіць

Назва адыменная, ад двухасноўнага балцка-літоўскага імя Skir-mant'as. У літоўскай антрапаніміі вядомыя адпаведныя іменныя асновы Skir- i Mant-. Вядомы шляхецкіх род Скірмунтаў літоўскага паходжання. Яшчэ адно Скірмантава было вядома каля Ашмянаў (каля цяперашняй чыгуначнай станцыі "Ашмяны"), яшчэ каля Ашмянаў два тапонімы Скірманцішкі.

Геаграфія правіць

Скірмантава размешчана за 18 км на паўночны захад ад райцэнтра, горада Дзяржынска і за 32 км на паўднёвы захад ад Мінска. Праз вёску праходзіць аўтадарога Вярцінкі — Івянец.

Каля вёскі знаходзіцца Дзяржынская гара (да 1958 года — Святая гара) — найвышэйшы пункт Мінскага ўзвышша і Беларусі.

Гісторыя правіць

Вядома з другой паловы XVI стагоддзя, у Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княтсва Літоўскага. У 1588 годзе ўпамінаецца грунт Скірмантаўскі ў інвентары маёнтка Койданава, да якога ён адносіўся.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1800 г. вёска, 9 двароў, 71 жыхар, уладанне Радзівілаў, у Мінскага павета. У сярэдзіне XIX стагоддзя належала памешчыкам Язвінскім, уладальнікам маёнтка Скірмантава. У 1858 годзе ў вёсцы 35 рэвізскіх душ. У 1897 годзе ў Койданаўскай воласці, 20 двароў, 130 жыхароў, хлебазапасны магазін, пастаялы двор (2 двары, 8 жыхароў) і маёнтак (27 жыхароў). У 1916 годзе пачала дзейнічаць школа (1-класнае народнае вучылішча). У 1917 годзе ў вёсцы было 35 двароў, 195 жыхароў, у маёнтку — 4 жыхары.

З 20 жніўня 1924 года ў Нарэйкаўскім 2-м (18 снежня 1925 года перайменаваны ў Нарэйкаўскі) сельсавеце (з 25 ліпеня 1931 года да 14 мая 1936 года Нарэйкаўскі нацыянальны польскі сельсавет) Койданаўскага (29 чэрвеня 1932 года перайменаваны ў Дзяржынскі) раёна Мінскай акругі, з 31 ліпеня 1937 года Заслаўскага, з 4 лютага 1939 года зноў Дзяржынскага раёнаў, з 20 лютага 1938 года ў Мінскай вобласці. У 1926 годзе ў вёсцы — 34 двары, 159 жыхароў, у аднайменным пасёлку — 12 двароў, 50 жыхароў. У 1930-я г. арганізаваны калгас.

Падчас Другой Сусветнай вайны з 28 жніўня 1941 года да 6 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. Трагедыя здарылася тут 30 (па іншых звестках — 29) ліпеня 1943 года. Па дарозе ў вёску Каўшова гітлераўцы сустрэлі групу людзей. Гэта былі яўрэі, уцекачы з Мінскага гета, якія некаторы час хаваліся ў жыхароў Скірмантава. Вяскоўцы далі ім прытулак, апранулі, накармілі і з сабой паклалі хлеба. Бежанцам не ўдалося дайсці ў партызанскі атрад, хлеб у іх карнікі забралі, перад гэтым выпытаўшы, дзе яны яго ўзялі.

Вярнуўшыся ў Скірмантава, нацысты загадалі людзям збірацца ў калгасных гумнах і хляве — сказалі, што будуць правяраць дакументы. Як толькі жыхары прыйшлі, пабудовы падпалілі. У тых, хто спрабаваў уцякаць, стралялі. Хаты абрабавалі, скаціну павыганялі з хлявоў. Адна за адной пачалі ўспыхваць жылыя хаты і гаспадарчыя пабудовы, неўзабаве ад вёскі нічога не засталося. Усе 38 двароў пераўтварыліся ў пажарышча, а людзі загінулі. Раіса Паўлаўна Куніцкая цудам выжыла — здолела ўцячы ў лес і расказаць пра трагедыю вёскі.

Дакладная колькасць загінулых не высветлена. На помніку, устаноўленым на брацкай магіле, пазначана, што «тут пахаваны 144 мірных грамадзян в. Скірмантава». Па ўспамінах сведак, якія ўдзельнічалі ў пахаванні гэтых бедных людзей, ахвяр было больш. У многіх сем’ях жылі сваякі, якія з-за вайны пазбавіліся свайго жылля, некаторыя хавалі ў сябе бежанцаў, таму арыентавацца толькі на мясцовых жыхароў, кажучы пра колькасць загінулых, няправільна. Па звестках партызан, у Скірмантаве загінула не менш як 180 чалавек[2].

Пасля вайны вёска адноўлена. Вёску адраджалі чужыя. У 1956 годзе на магіле ахвяр фашызму ў цэнтры в. Скірмантава пастаўлены абеліск. Каля Дома культуры ў цэнтры вёскі пастаўлены абеліск на ўшанаванне памяці аднавяскоўцаў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».

Да 8 красавіка 1957 года вёска ў складзе Вертнікаўскага сельсавета[3].

Насельніцтва правіць

  • 1960 год — 53 жыхары.
  • 1991 год — 479 жыхароў, 143 двары.
  • 1999 год — 689 жыхароў.
  • 2004 год — 510 жыхароў, 168 двароў.
  • 2009 год — 617 жыхароў, 170 гаспадарак.

Інфраструктура правіць

У 2009 г. дзейнічалі сярэдняя школа, фельчарска-акушэрскі пункт, Дом культуры, бібліятэка, дзіцячы сад, аддзяленне сувязі, магазін. З 1984 г. працуе краязнаўчы музей.

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Скірманто́ва
  2. zviazda.by
  3. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 красавіка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць