Стайкі (Віцебскі раён)

вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Вёска Стайкі, Віцебскі раён)

Ста́йкі[1] (трансліт.: Stajki, руск.: Стайки) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Суражскага сельсавета. За 45 км на паўночны ўсход ад Віцебска, 51 км ад чыгуначнай станцыі Віцебск, на аўтадарозе Віцебск — Веліж.

Вёска
Стайкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 49 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 212
Аўтамабільны код
2
СААТА
2212883086
Стайкі на карце Беларусі ±
Стайкі (Віцебскі раён) (Беларусь)
Стайкі (Віцебскі раён)
Стайкі (Віцебскі раён) (Віцебская вобласць)
Стайкі (Віцебскі раён)

Гісторыя правіць

У 16 стагоддзі маёнтак, уласнасць зямян Смоявічаў у Віцебскім ваяводстве ВКЛ. У 1633 годзе пасля смерці зямяніна Лявона Смоявіча маёнтак дастаўся яго брату Геліяшу. У 1770 годзе Стайкі ў складзе маёнтка Брыгітполле Віцебскага ваяводства ВКЛ, уладанне Гуркі. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай далучана ў 1772 годзе да Расійскай імперыі ў складзе Суражскага павета (у 12 снежня 1796 года Суражскі павет скасаваны, Стасенкі ў складзе Веліжскага павета, з 1802 года зноў у Суражскім павеце), Віцебскай губерні.

Згодна з інвентаром 1846 года Стайкі ўласнасць Рафаіла Багдановіча. У перыяд 12 ліпеня 1866 года — 27 верасня 1875 года часоваабавязаныя сяляне выкуплялі зямельныя надзелы ў Вярыгі А. І. маёнтка Стайкі. У 1866 годзе Суражскі павет скасаваны, Стайкі ў Казакоўскай воласці Веліжскага павета Віцебскай губерні. У 1905 годзе вёска Стайкі адносілася да Пярноўскай сельскай грамады. Пасля вяртання ў склад БССР вёска з 20 жніўня 1924 года ў Марчанкоўскім сельсавеце Суражскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года).

У лютым 1943 года нямецкімі акупацыйнымі ўладамі было знішчана 40 двароў і забіта 40 чал.[2]

Гісторыя правіць

  • 9 двароў, 131 жыхар (1785)
  • 5 двароў, 79 жыхароў (1846)
  • 26 гаспадарак, 61 жыхар (2018)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Нямецка-фашысцкі генацыд на Беларусі (1941 — 1944): Зборнік / Камітэт па архівах і справаводству, БелНДЦДААС, Аддзел навуковай інфармацыі па гуманітарных навуках АН Беларусі, Беларускі рэспубліканскі фонд «Узаемаразуменне і прымірэнне»; [Пад агул. рэд. У. М. Міхнюка]. — Мн.: БелНДЦДААС, 1995. — 411 с., 32 л. іл. — С. 243. — ISBN 985-6099-06-4

Літаратура правіць

Спасылкі правіць