Старое Сяло (Віцебскі раён)

вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Старое Сяло — вёска ў Лятчанскім сельсавеце Віцебскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі.

Вёска
Старое Сяло
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
152 м
Колькасць двароў
224
Насельніцтва
534 чалавекі (2001)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 212
Паштовыя індэксы
211240
Аўтамабільны код
2
Старое Сяло на карце Беларусі ±
Старое Сяло (Віцебскі раён) (Беларусь)
Старое Сяло (Віцебскі раён)
Старое Сяло (Віцебскі раён) (Віцебская вобласць)
Старое Сяло (Віцебскі раён)

Геаграфія правіць

Знаходзіцца за 24 кіламетры ў напрамку на паўночны захад ад Віцебска[1], на аўтамабільнай дарозе Р151[2] Віцебск — Шуміліна; Чыгуначная станцыя Старое Сяло на лініі Віцебск — Полацк.

Гісторыя правіць

У пачатку XVI стагоддзя вядома як баярская ўласнасць у Віцебскім павеце Вялікага Княства Літоўскага. У 1523 годзе баярыня А. Мастычына і яе сын Ю. Сянкевіч прадалі Старое Сяло віцебскаму ваяводу і каралеўскаму маршалку І. Б. Сапегу. З XVIII стагоддзя маёнтак Лускінаў, у склад якога ўваходзілі таксама вёска Плетніца і Запруддзе. У 1846 годзе ў Старым Сяле дзейнічала крупадзёрка, вадзяны млын, кузня, карчма, штогод адбываліся кірмашы, з 1865 года — народнае вучылішча, з 1886 года — валасное праўленне, паштовая станцыя, школа.

З 20 жніўня 1924 года цэнтр Старасельскага сельсавета Лосвідскага раёна, з 29 кастрычніка 1924 года ў Кузняцоўскім раёне, з 26 сакавіка 1927 года ў Віцебскім раёне.

У часы Вялікай Айчыннай вайны пад нямецкай акупацыяй. З лета 1941 года ў вёсцы дзейнічала група падпольшчыкаў на чале з П. К. Ляхоўскім[3].

З 22 жніўня 1960 года Старое Сяло ў складзе Лятчанскага сельсавета.

Насельніцтва правіць

  • 481 жыхар, 125 двароў (1941)[1]
  • 611 жыхароў, 245 двароў (1969)[1]
  • 534 жыхары, 224 двары (2001)[1]

Інфраструктура правіць

  • Сярэдняя школа
  • Клуб
  • Аддзяленне сувязі

Помнікі гісторыі і культуры правіць

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. а б в г БелЭн 2002.
  2. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 31. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  3. Дарафеенка, Н. І. Віцебскае патрыятычнае падполле / Н. І. Дарафеенка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. — С. 319—320.

Літаратура правіць