Старынка (Мсціслаўскі раён)

вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Стары́нка[1] (трансліт.: Starynka, руск.: Старинка) — вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Ходасаўскага сельсавета.

Вёска
Старынка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 40 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2240
Аўтамабільны код
6
СААТА
7246852041
Старынка на карце Беларусі ±
Старынка (Мсціслаўскі раён) (Беларусь)
Старынка (Мсціслаўскі раён)
Старынка (Мсціслаўскі раён) (Магілёўская вобласць)
Старынка (Мсціслаўскі раён)

Гісторыя правіць

 
Вёска

Вядома з 1816 года. У 1883 годзе ў Доўгавіцкай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні. Акрамя земляробства частка насельніцтва займалася сталярным промыслам.

Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 г. У 1925 г. адкрыта працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1927 г. было 58 вучняў, дзейнічаў гурток па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. У 1931 г. арганізованы калгас «Новая вёска», які у 1932 г. аб’ядноўваў 65 гаспадарак, меў 532 га ворыва, абслугоўвала яго Ходасаўская МТС імя Тэльмана. Працавала кузня па рамонце сельгасінвентара.

У Вялікаю Айчынную вайну з 14 ліпеня 1941 г. да 28 верасня 1943 г. вёска была акупавана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Да 24 лютага 1982 года вёска ўваходзіла ў склад Доўгавіцкага сельсавета[2].

У 1999 г. у складзе калгаса «XXVI-ы з’езд КПСС».[3]

Станам на 2016 год у складзе Мсціслаўскага «Райаграпрамтэхзабеспячэння».

Насельніцтва правіць

  • 1816 г. — 14 двароў, 101 жыхар
  • 1883 г. — 30 двароў, 186 жыхароў
  • 1897 г. — 43 двары, 284 жыхары
  • 1909 г. — 43 двароў, 266 жыхароў
  • 2012 г. — 45 жыхароў
  • 2013 г. — 41 жыхар
  • 2014 г. — 39 жыхароў
  • 2015 г. — 38 жыхароў
  • 2016 г. — 32 жыхара

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 24 лютага 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 10 (1708).
  3. Памяць. Мсціслаўскі раён. — Мн.: «Полымя», 1999.

Спасылкі правіць