Старыя Задворцы

былая вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Вёска Старыя Задворцы)

Стары́я Задво́рцы — былая вёска ў складзе Тэльмінскага сельсавета Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці, за 6 км на ўсход ад Брэста, побач з Брэсцкай акружной аўтадарогай.

Вёска
Старыя Задворцы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 165 чал. (1999)
СААТА
1212840056
Старыя Задворцы на карце Беларусі ±
Старыя Задворцы (Беларусь)
Старыя Задворцы
Старыя Задворцы (Брэсцкая вобласць)
Старыя Задворцы

Гісторыя правіць

У 19 ст. вёска — прыватная ўласнасць у Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў склад маёнтка Вычулкі. У 1870 годзе з’яўлялася цэнтрам сельскагаспадарчага таварыства.

У 1905 годзе вёска ў Косіцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Косіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну нямецка-фашысцкія акупанты ў ліпені 1944 года спалілі 37 двароў, загубілі 2 жыхароў. Да 4 красавіка 1983 года вёска ўваходзіла ў склад Чэрнінскага сельсавета[1].

У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Брэсцкі» (цэнтр — в. Тэльмы-1).

З 1 чэрвеня 2007 года вёска Старыя Задворцы ўвайшла ў склад горада Брэст[2].

Насельніцтва правіць

  • 92 рэвізскія душы (1870)
  • 193 жыхары (1905)
  • 14 двароў, 85 жыхароў (1921)
  • 39 двароў, 137 жыхароў (1940)
  • 192 жыхары (1959)
  • 165 жыхароў (1970)
  • 135 гаспадарак, 362 жыхары (2005)

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 4 красавіка 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 13 (1747).
  2. Указ Президента Республики Беларусь от 1 июня 2007 г. № 255 О некоторых вопросах административно-территориального устройства г. Бреста и Брестского района

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.