Старыя Юркавічы

вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Вёска Старыя Юркавічы)

Стары́я Ю́ркавічы[1] (трансліт.: Staryja Jurkavičy, руск.: Старые Юрковичи) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Малажынскага сельсавета.

Вёска
Старыя Юркавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
41 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2344
Паштовыя індэксы
247642
Аўтамабільны код
3
СААТА
3203836056
Старыя Юркавічы на карце Беларусі ±
Старыя Юркавічы (Беларусь)
Старыя Юркавічы
Старыя Юркавічы (Гомельская вобласць)
Старыя Юркавічы

Геаграфія правіць

Размяшчэнне правіць

За 11 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 40 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 130 км ад Гомеля.

Гідраграфія правіць

На поўначы сетка меліярацыйных каналаў.

Транспартная сетка правіць

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Хойнікі.

Планіроўка складаецца з ледзь выгнутай шыротнай вуліцы, забудаванай драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя правіць

Вядомая з XIX стагоддзя як вёска Юркавічы ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні. Некаторы час існавалі два населеныя пункты: сяло Старыя Юркавічы і вёска Новыя Юркавічы. У 1862 годзе знаходзіліся сядзіба абшарніка, 2 ветракі. У 1877 годзе ў сяле Старыя Юркавічы пабудавана царква, у вёсцы Новыя Юркавічы з 1880 года дзейнічаў хлебазапасны магазін, з 1884 года працавала народнае вучылішча (у 1889 годзе 80 вучняў). У 1885 годзе працавалі школа, царква, 5 ветракоў, крама. У 1890-х гадах вёска Новыя Юркавічы далучылася да сяла. Цэнтр воласці, у склад якой у 1890 годзе ўваходзілі 10 населеных пунктаў з 1434 дварамі. Паводле перапісу 1897 года размяшчаліся царква, народная вучэльня, 2 хлебазапасныя крамы, 3 крамы, карчма. У 1909 г. 3795 дзесяцін зямлі, дзейнічалі лячэбны пункт і вінная крама. Падчас акупацыі германскім войскам у снежні 1918 года жыхары вёскі забілі гетманскага валаснога галаву, абяззброілі атрад нямецкіх салдат і адправілі іх у Гомель.

З 8 снежня 1926 года ў складзе БССР. У 1931 годзе арганізаваны калгас. У 1959 годзе ў складзе калгаса «XVIII партз’езд» (цэнтр — вёска Крыўча).

Да 8 студзеня 1987 года вёска ўваходзіла ў склад Крыўчанскага сельсавета[2], да 26 верасня 2006 года — у склад Дублінскага сельсавета (у 1987—2005 гадах — Спярыжскі сельсавет[3])[4], да 1 снежня 2009 года — у склад Чамярыскага сельсавета[5], пасля — у складзе Малажынскага сельсавета.

Насельніцтва правіць

Колькасць правіць

  • 2004 год — 24 гаспадаркі, 41 жыхар.

Дынаміка правіць

  • 1862 год — 551 жыхар мужчынскага полу.
  • 1885 год — 274 двары, 1666 жыхароў.
  • 1897 год — 352 двары (паводле перапісу).
  • 1959 год — 294 жыхары (паводле перапісу).
  • 2004 год — 24 гаспадаркі, 41 жыхар.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  3. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 18 марта 2005 г. № 159 О переименовании Остроглядовского и Сперижского сельсоветов Брагинского района
  4. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области Архівавана 22 верасня 2019.
  5. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 276 Об изменении административно-территориального устройства Брагинского района Гомельской области Архівавана 29 кастрычніка 2013.

Літаратура правіць