Студзёнкі (Нясвіжскі раён)

вёска ў Нясвіжскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Студзёнкі[1] (трансліт.: Studzionki, руск.: Студёнки) — вёска ў Нясвіжскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзейскага сельсавета.

Вёска
Студзёнкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
364 чалавекі (2007)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1770
Паштовыя індэксы
222611
Аўтамабільны код
5
Студзёнкі на карце Беларусі ±
Студзёнкі (Нясвіжскі раён) (Беларусь)
Студзёнкі (Нясвіжскі раён)
Студзёнкі (Нясвіжскі раён) (Мінская вобласць)
Студзёнкі (Нясвіжскі раён)

Знаходзіцца за 15,5 км на паўднёвы захад ад Нясвіжа, 105 км ад Мінска, 1,5 км ад чыгуначнай станцыі Гарадзея на лініі Баранавічы — Мінск. 175 двароў, 364 жыхары (2007)[2].

Гісторыя правіць

 
Марыя Грушэцкая, уладальніца маёнтка Студзёнкі ў 2-й пал. ХІХ ст.

Вёска вядома з XVI cтагоддзя ў Новагародскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. У 1558 годзе Мікалай Глябовіч у прысутнасці Мікалая Радзівіла падараваў маёнтак Студзёнкі Якаву Красуцкаму (ці Я. Красоўскаму). У 1650 годзе маёнтак купілі ў пана Быкоўскага Радзівілы, і вёска становіцца часткай нясвіжскай ардынацыі Радзівілаў. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) вёска знаходзіцца ў складзе Расійскай імперыі ў Нясвіжскім, а з 1796 года — у Слуцкім павеце Мінскай губерні[2][3].

Аўдавелая дачка Міхаіла Казіміра Рыбанькі, Тэафілія Канстанцыя Радзівіл (1738—1807), у 1793 годзе бярэцца шлюбам з 24-гадовым ротмістрам Янам Тадэвушам Развадоўскім (1769—1849[4]; ротмістр кавалерыі літоўскіх войскаў, афіцэр Лістападаўскага паўстання 1830—1831, заснавальнік Баранавічаў, генерал), які па шлюбу робіцца ўладаром і арандатарам Студзёнак. У дакументах за 1805 год фальварак Студзёнкі Нясвіжскай ардынацыі Радзівілаў запісаны ў арэндзе Яна Развадоўскага (Развадойкі)[2]. Па смерці Тэафіліі Ян Развадоўскі ў 1809 годзе бярэцца шлюбам з Марыяй Вангродскай. Ад шлюбу нарадзілася 7 дзяцей, сярод якіх былі Сафія (нар. к. 1809) і Канстанцін (1813—1885; генерал-лейтэнант, камендант Варшавы, атрымаў у 1872 годзе тытул графа). 8 студзеня 1833 года ў Iшкалдскiм Троіцкiм касцёле Сафія Развадоўская пабралася шлюбам з дваранінам Магілёўскай губерні паручнікам Андрэем (Анджэем) Грушэцкім (нар. к. 1805), які па шлюбу становіцца новым гаспадаром маёнтка. Ад шлюбу было трое дзяцей: Уладзіслаў (1833—1850), Марыя (1834—1900) і Цэліна (1835—1863)[3].

Марыя Грушэцкая пабралася шлюбам з Віктарам Каліноўскім (брат святога Рафала Каліноўскага, удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў). Пасля Грушэцкіх маёнтак перайшоў да Каліноўскіх. Мясцовы краязнаўца Аляксандр Абрамовіч прыходзіць да высновы што айцец Віктара і Рафала Каліноўскіх, Анджэй Каліноўскі, з’яўляецца родным братам прадзеда Кастуся Каліноўскага, Мацея[5]. Пра сваяцтва Каліноўскіх свярджае і айцец кармэлін Аркадзь Куляха[6]. Святы Рафал таксама нярэдка наведваў Студзёнкі, дзе жыў ягоны брат Віктар у маёнтку сваёй жонкі Марыі з Грушэцкіх[6].

Маёнтак у Студзёнках у першай палове XIX стагоддзя, калі належаў Марыі Грушэцкай, уяўляў сабой аднапавярховую трохпакаёвую рэзідэнцыю з хатняй каплічкай. На захад ад будынка размяшчаліся дзве злучаных ракой вялікіх сажалкі, якія Адам Міцкевіч апісаў у паэме «Пан Тадэвуш». Пра апісанне Міцкевічам у паэме Студзёнак згадваў у сваіх успамінах ксёндз Ежы Каліноўскі[7] (1859—1930; зводны брат Рафала і Віктара Каліноўскіх) і польскі гісторык касцёла, доктар гуманітарных навук Ганарат Чэслаў Гіль  (польск.)[8], які абраў і апрацаваў запісы Ежы Каліноўскага. Таксама звесткі пра апісанне прыгажосці Студзёнак Міцкевічам пададзены ва ўспамінах Ірыны Адоеўцавай, жонкі Георгія Іванова  (польск.)[9][10] (1894—1958), аднаго з найбуйнейшых паэтаў рускай эміграцыі. Падчас адпачынку ў маёнтку Адам Міцкевіч пакінуў у альбоме гаспадыні памятны надпіс[8][11] (найверагодней у 1820 годзе), які пазней быў выбіты на камяні[3][12].

У 1862 годзе ў вёсцы 31 гаспадарка, 129 душ мужчынскага полу; у іх карыстанні 307 дзесяцін 1155 сажняў зямлі. У 1889 годзе на месцы сучаснай вёсцы знаходзіліся 2 аднайменныя вёскі: 26 і 7 асад, фальварак, 39 валок зямлі, млын, вінакурня, уладанне Гагенлоэ. Адпаведна з перапісам 1897 года ў вёсцы 62 двары, 438 жыхароў, хлебзапасная крама; маёнтак, 11 двароў, 22 жыхары, крухмальны завод, сядзіба (уладанне памешчыка Шэпелера), 4 двары, 13 жыхароў, вадзяны млын. У 1909 годзе ў вёсцы 72 двары, 456 жыхароў, у маёнтку 7 жыхароў.

З лютага па снежань 1918 года вёска акупавана Германіяй, з пачатка жніўня 1919 да сярэдзіны ліпеня 1920 года і з кастрычніка 1920 года — вёска пад польскім войскам. З 1919 года ў БССР, з 29 ліпеня 1920 года ў Нясвіжскім павеце. З 1921 года вёска ў складзе Польшчы, у Гарадзейскай гміне Нясвіжскага павета Навагрудскага ваяводства; вёска 85 двароў, 468 жыхароў. З лістапада 1939 года вёска ў складзе БССР[2].

Славутасці правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Сцюдзёнкі
  2. а б в г Бялова 2013, с. 91.
  3. а б в Грушэцкі А.Л.. Рай Адама Міцкевіча пад Нясвіжам(недаступная спасылка). Новы Час (10 мая 2020). Архівавана з першакрыніцы 20 мая 2020. Праверана 20 мая 2020.
  4. Minakowski M.J.  (польск.). Jan Tadeusz Jordan-Rozwadowski h. Trąby (польск.). Праверана 18 мая 2020.
  5. Абрамовіч А. Студзёнскія гісторыі // Нясвіжскія каеты : часопіс. — Нясвіж: Нясвіжская раённая арганізацыя Грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”, 2019. — № 2. — С. 25—31. Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2020.
  6. а б Куляха А. Жыццё святога Рафала Каліноўскага // Наша вера : час.. — Мн.: Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, 2007. — В. 42. — № 4. Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2020.
  7. APKB (Archiwum Prowincji Karmelitów Bosych w Czerniej), AP 111, [Jerzy Kalinowski], Notes, s. 24-26.
  8. а б Honorat Czesław Gil. Rodzieństwo // Wychwalajcie mężów sławnych. Wspomnienie o świętym Rafale Kalinowskim. — Kraków: Wydawnictwo Karmelitów Bosych, 2014. — С. 22—23. — 248 с. — ISBN 978-83-7604-012-7.
  9. Нагбомавіч Ш.. Знявага як экспертная ацэнка(недаступная спасылка). Новы Час (25 мая 2020). Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2020. Праверана 30 мая 2020.
  10. Зенн Т. Георгий Иванов: легенды и документы // Звезда : часопіс. — Спб: 2014. — № 11. — С. 137—157.
  11. O. Honorat Czesław Święty Rafał Kalinowski – patriota(польск.) // Wadoviana. Przeglad historyczno-kulturalny : часопіс. — 1998. — № 2. — С. 66. — ISSN 1505-0181.
  12. Кіркевіч А.. «Згублены рай» Міцкевіча ў невялічкай вёсцы на Беларусі. Белсат (18 мая 2020). Праверана 18 мая 2020.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць