Тарасава (Мінскі раён)
(Пасля перасылкі з Вёска Тарасава, Мінскі раён)
Тара́сава[3] (трансліт.: Tarasava, руск.: Тарасово) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ждановіцкага сельсавета. Размешчана на захад ад Мінска, на поўнач ад шашы Е28.
Вёска
Тарасава
| ||||||||||||||||||||||||||
Двор Тарасавічы выслужыў пры Жыгімонце Кейстутавічы пан Алехна Давойнавіч. 25 лістапада 1459 года пан Алехна даў сваёй жонцы Васцы (Барбары) Тарасавічы "за вено". Дзяцей у Алехны з Барбарай не было, пасля яго смерці жонка перадала 19 ліпеня 1470 года частку падораных мужам уладанняў, у т.л. Тарасава, свайму брату пану Івану Ільінічу з умовай, што ён будзе ўтрымліваць алтарніка на памяць ёй, яе мужу і блізкім.
Да 8 красавіка 1957 года вёска ўваходзіла ў склад Ратамскага сельсавета[4], да 20 студзеня 1960 года — у склад Мядзвежынскага сельсавета[5].
Славутасці Правіць
- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (1997—2001)
- Георгіеўская царква (1995)
- Магіла нямецкіх ваеннапалонных Другой сусветнай вайны
Зноскі
- ↑ а б https://map.nca.by
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 красавіка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тарасава (Мінскі раён)