Усвея (вёска)

вёска ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Вёска Усвея)

Усве́я[1] (трансліт.: Usvieja, руск.: Усвея) — вёска ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Глыбачанскага сельсавета. Знаходзіцца за 30 км у напрамку на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Ушачы, каля возера Усвея.

Вёска
Усвея
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 22 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2158
Аўтамабільны код
2
СААТА
2249812121
Усвея на карце Беларусі ±
Усвея (вёска) (Беларусь)
Усвея (вёска)
Усвея (вёска) (Віцебская вобласць)
Усвея (вёска)

Гісторыя правіць

Вядома з XVI ст. як маёнтак і двор у Полацкім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. У 1594 г. цэнтр Усвейскай воласці. У XIX ст. у Лепельскім павеце Віцебскай губерні. У 1846 г. ў вёсцы дзейнічалі вадзяны млын, вінакурны завод і хлебазапасны магазін. У 1910 г. заснавана земская школа. У 1925 г. ў вёсцы працавалі кузня, шавецкая і кравецкая майстэрні. З 20 жніўня 1924 г. вёска стала цэнтрам Усвейскага сельсавета Ульскага раёна Полацкай акругі. З 8 ліпеня 1931 г. Усвея ў Сіроцінскім, 25 ліпеня 1931 г. у Бешанковіцкім раёне. У 1939 годзе цэнтр Усвейскага сельсавета перанесены ў вёску Стаі. У час Вялікай Айчыннай вайны ў чэрвені 1943 г. вёску спалілі нямецка-фашысцкія захопнікі. З 17 снежня 1956 г. вёска Усвея ва Ушацкім раёне, з 19 лютага 1958 г. у Глыбачанскім сельсавеце[2].

Насельніцтва правіць

  • 1846 год — 186 жыхароў, 17 двароў;
  • 1905 год — 312 жыхароў, 35 двароў;
  • 1925 год — 340 жыхароў, 60 двароў;
  • 1941 год — 270 жыхароў, 80 двароў;
  • 1969 год — 135 жыхароў, 43 двары;
  • 2000 год — 38 жыхароў, 29 двароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 лютага 1958 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 2.

Літаратура правіць

  • Валянціна Віталёва Усвея // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.
  • Республика Беларусь. Витебская область. Ушачский район: карта. Ушачи: план / Редактор: С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2012. — 3 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць