Усполле

(Пасля перасылкі з Вёска Усполле)

Успо́лле[1] (трансліт.: Uspollie, руск.: Усполье) — вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Ходасаўскага сельсавета. На правым беразе ракі Чорная Натапа.

Вёска
Усполле
Вёска.jpg
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2240
Паштовы індэкс
213461
Аўтамабільны код
6
Усполле на карце Беларусі ±
Усполле (Беларусь)
Усполле
Усполле (Магілёўская вобласць)
Усполле

НазваПравіць

Паводле падання, назва ўзнікла ад размяшчэння паселішча на ўскрайку лесу паблізу поля, а не на самім полі (адкрытай мясцовасці), бо людзям было шкада забудоўваць з цяжкасцю раскарчаваныя ад лесу плошчы.

ГісторыяПравіць

Мясцовасць была заселена ўжо ў 7 ст. да н.э. - 4 ст. н.э. пра што сведчаць выяўленыя паселішчы земляробаў, а таксама гарадзішча на паўднёвай ваколіцы вёскі і курганныя групы на паўднёвы ўсход ад вёскі.

Вёска ўзнікла напэўна ў сярэдзіне XVI ст. У 1579 годзе ўваходзіла ў Радамскае староства Вялікага княства Літоўскага. У Літоўскай Метрыцы ёсць звесткі пра вёску пад 1596 і 1635 гадамі.

Паводле падання, у час Паўночнай вайны на старажытным гарадзішчы было ўзведзена фартыфікацыйнае збудаванне і стаяла батарэя рускай арміі. 

Згадваецца ў 1758 годзе як вёска ў Мсціслаўскім ваяводстве ВКЛ[2].

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай, большасць мясцовай ваколічнай шляхты (каталікоў) не была прызнана ў дваранскіх правах. Ужо на пачатку XIX ст. на шляхецкіх (каталіцкіх) могілках пачынаюць хаваць і мужыкоў (праваслаўных), хоць у вёсцы ёсць і другія, мужыцкія (праваслаўныя), могілкі.

З 1,5 км на захад ад вёскі ёсць крыніца, якая калісьці лічылася гаючай. Праваслаўныя веруючыя наведвалі гэтую крыніцу, служылі там малебны. Станам на 2017 год крыніца вельмі забалочана, застаўся маленькі ключ, веруючыя ўжо не наведваюцца да яго.

Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 года. У 1918 годзе адкрыта працоўная школа 1-й ступені, дзе ў 1925 годзе вучылася 82 чалавекі. У 1940 годзе — 91 двор.

У Вялікую Айчынную вайну з 14 ліпеня 1941 г. да 28 верасня 1943 г. акупавана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія спалілі вёску. Пасля вайны адбудавана.[3]

Станам на 2016 год у складзе Мсціслаўскага «Райаграпрамтэхзабеспячэння».

Агульныя звесткіПравіць

У 2014 годзе Успольскую базавую школу закрылі, вучні з Усполля ездзяць у суседнюю Ходасаўскаю школу.

Станам на 2016 год працуе аддзяленне сувязі, пошта і магазін.

Каля будынка Дома культуры помнік 102 землякам, загінулым у гады Вялікай Айчыннай Вайны, у 1965 годзе пастаўлены абеліск.

Вядомыя асобыПравіць

  • Валянціна Антонаўна Гладкова (нар. 1939, Усполле). Нарадзілася ў сялянскай сям’і. У 1955 годзе скончыла мясцовую сямігодку і працавала ў мясцовым калгасе «Чырвоны Кастрычнік» даяркай. З 1981 года працавала даяркай калгаса «26 з’езд КПСС», з 1985 г. свінаркай, цялятніцай, а з 1987 года зноў даяркай гэтага ж калгаса. За поспехі ў развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці і працоўную доблесць узнагароджана ордэнамі Леніна (1976), Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалём «За працоўную доблесць».
  • Марыя Міхайлаўна Еўціхевіч (нар. 8.8.1937, Усполле). Нарадзілася ў сялянскай сям’і. У 1956 г. скончыла Ходасаўскую сярэдняю школу і па камсамольскай пуцёўцы пайшла працаваць у мясцовы калгас «Чырвоны Кастрычнік». Дваццаць гадоў працавала даяркай, настойліва вывучала перадавы вопыт лепшых жывёлаводаў рэспублікі і ўмела прымяняла яго ў сваёй працы. Скончыла завочнае аддзяленне Клімавіцкага саўгаса-тэхнікума. За плённую шматгадовую працу ўзнагароджана ордэнамі Леніна (1971), Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1973), медалём «За працоўную доблесць».
  • Уладзімір Савельевіч Гарнастаеў (нар. 27.5.1921, в. Колтава Мсціслаўскага раёна). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1954 г. старшыня калгаса «Чырвоны Кастрычнік», з 1981 — старшыня узбуйненага калгасу «26 з’езд КПСС». Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Кастрычніцкай рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Ордэнам «Знак Пашаны», медалямі. Герой сацыялістычнай працы. Пад яго кіраўніцтвам калгас стаў вядучай гаспадаркай па вытворчасці лёну, мяса і малака ў Беларусі. У 1966 годзе калгас стаў удзельнікам ВДНГ СССР.

НасельніцтваПравіць

  • 1940 год — 91 двор
  • 2012 год — 258 жыхароў[4]
  • 2013 год — 251 жыхар[4]
  • 2014 год — 253 жыхары[4]
  • 2015 год — 234 жыхары
  • 2016 год— 230 жыхароў

ГалерэяПравіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. НГАБ, ф. 1731, воп. 1, спр. 35, с. 342.
  3. Памяць: Мсціслаўскі раён. — Мінск: «Полымя», 1999.
  4. 4,0 4,1 4,2 Звесткі Ходасаўскага сельсавета.

СпасылкіПравіць