Уша (Маладзечанскі раён)

вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Уша́[1] (трансліт.: Uša, руск.: Уша) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Красненскага сельсавета.

Вёска
Уша
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 128 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1773
Паштовыя індэксы
222323
Аўтамабільны код
5
СААТА
6238817151
Уша на карце Беларусі ±
Уша (Маладзечанскі раён) (Беларусь)
Уша (Маладзечанскі раён)
Уша (Маладзечанскі раён) (Мінская вобласць)
Уша (Маладзечанскі раён)

Геаграфія правіць

Знаходзіцца за 25 км на паўднёвы ўсход ад горада Маладзечна, 53 км ад Мінска, на р. Уша (прыток Віліі).

Гісторыя правіць

У 1720 годзе згадваецца як вёска ў складзе маёнтка Дубрава ў Мінскім ваяводстве ВКЛ[2]. У XVIII стагоддзі вёска, шляхецкая ўласнасць у Менскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. У 1782 годзе цэнтр аднайменнага маёнтка, уладанне З. Гужынскага. Меліся капліца, бровар.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1800 годзе вёска, 20 двароў, 208 жыхароў і 3 жыхары ваколічнай шляхты, уласнасць А. Свентаржыцкага, у Вілейскім павеце Мінскай губерні. Дзейнічала драўляная Ільінская праваслаўная царква. У 1897 годзе вёска (40 двароў, 248 жыхароў, царква), чыгуначная станцыя (3 двары, 54 жыхары, буфет), 3 маёнткі (126 жыхароў), фальварак (1 двор, 11 жыхароў), у Краснасельскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. У 1904 годзе пачала дзейнічаць школа граматы.

Савецкая ўлада абвешчана ў лістападзе 1917 года. З лютага да снежня 1918 года пад германскай акупацыяй. 25 сакавіка 1918 года тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Са снежня 1918 года адноўлена савецкая ўлада, з 1 студзеня 1919 года тэрыторыя ў складзе БССР, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны з ліпеня 1919 года да ліпеня 1920 года і з кастрычніка 1920 года занята польскімі войскамі.

З 1921 года вёска, фальваркі і засценак у складзе Польскай Рэспублікі, належалі да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны Краснае[3].

З 1939 года ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 года ў Радашковіцкім раёне Вілейскай вобласці. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці.

Насельніцтва правіць

  • 1782 год — 65 жыхароў, 11 двароў.
  • 1866 год — 174 жыхары, 15 двароў[4].
  • 1921 год — 303 жыхары, 52 двары[5].
  • 1931 год — 334 жыхары, 59 двароў[6].
  • 2001 год — 237 жыхароў, 122 гаспадаркі.
  • 2010 год — 174 жыхары, 83 гаспадаркі.

Заўвагі правіць

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ву́ша
  2. НГАБ у Мінску, ф. 1727, воп. 1, спр. 8, с. 1380
  3. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58.
  4. http://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_XII/851
  5. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 84.
  6. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 28

Літаратура правіць

Спасылкі правіць