Холмічы

вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Вёска Холмічы)

Хо́лмічы[1] (трансліт.: Cholmičy, руск.: Холмичи; да 1964 года Каро́стычы) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чарнаўчыцкага сельсавета. Размешчаны за 27 км на поўнач ад Брэста, 21 км ад чыгуначнай станцыі Матыкалы.

Вёска
Холмічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Каростычы
Насельніцтва
  • 89 чал. (1999)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Аўтамабільны код
1
СААТА
1212846081
Холмічы на карце Беларусі ±
Холмічы (Беларусь)
Холмічы
Холмічы (Брэсцкая вобласць)
Холмічы

У складзе СВК «Чарнаўчыцы» (цэнтр — в. Чарнаўчыцы).

Гісторыя правіць

У XIX стагоддзі вёска Каростычы ў складзе маёнтка Дзямянчыцы ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. У 1858 годзе вёска належала пані Баяроўскай. У 1897 годзе вёска ў Турнянскай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні, працавала школа граматы, хлебазапасны магазін.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Турнянскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну 7 жыхароў загінулі.

30 ліпеня 1964 года Каростычы перайменаваны ў Холмічы[2].

Насельніцтва правіць

  • 200 сялянскіх душ (1858)
  • 51 двор, 363 жыхары (1897)
  • 396 жыхароў (1905)
  • 352 жыхары (1959)
  • 256 жыхароў (1970)
  • 40 гаспадарак, 57 жыхароў (2005)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі правіць