Цяхцін

(Пасля перасылкі з Вёска Цяхцін)

Цяхці́н[1] (трансліт.: Ciachcin, руск.: Техтин) — аграгарадок у Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Цяхцінскага сельсавета.

Аграгарадок
Цяхцін
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 803 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2232
Паштовыя індэксы
213177
Аўтамабільны код
6
СААТА
7204835116
Цяхцін на карце Беларусі ±
Цяхцін (Беларусь)
Цяхцін
Цяхцін (Магілёўская вобласць)
Цяхцін

Аграгарадок знаходзіцца за 20 км у напрамку на поўдзень ад Бялынічаў, за 60 км ад Магілёва, каля правага берага ракі Друць[2]. Праз Цяхцін пралягае аўтамабільная дарога Р120[3].

Гісторыя правіць

У 1624 годзе ў складзе фундуша нададзены Бялыніцкаму кляштару кармелітаў[4].

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 года вёску вярнулі БССР, з 17 ліпеня 1924 года ў складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці.

У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецкімі войскамі. У вёсцы базіраваўся нямецкі гарнізон, які быў разгромлены сумесна 121-м і 113-м партызанскімі палкамі[5][6].

Да 15 студзеня 1965 года вёска ўваходзіла ў склад Запольскага сельсавета[7].

Насельніцтва правіць

  • 2003 год — 904 жыхары ў 358 дварах[2].

Гістарычныя і памятныя мясціны правіць

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2.
  3. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 16. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
  4. НГАБ у Мінску, ф. 1731, воп. 1, спр. 59, с. 85
  5. Партызанскі полк 121-ы імя А. М. Касаева // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 477. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
  6. Партызанскі полк 113-ы // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 477. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
  7. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).

Літаратура правіць

Спасылкі правіць