Цяцерын

(Пасля перасылкі з Вёска Цяцерын)

Цяце́рын[1] (трансліт.: Ciacieryn, руск.: Тетерин) — аграгарадок у Круглянскім раёне Магілёўскай вобласці. Цэнтр Цяцерынскага сельсавета. Знаходзіцца на беразе Цяцерынскага вадасховішча.

Аграгарадок
Цяцерын
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
  • 477 чал. (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2234
Паштовыя індэксы
213195
Аўтамабільны код
6
Цяцерын на карце Беларусі ±
Цяцерын (Беларусь)
Цяцерын
Цяцерын (Магілёўская вобласць)
Цяцерын

Гісторыя правіць

Упершыню згадваецца ў г. зв. «Спісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх», складзеным у 1390-я гады. Паводле ўскосных звестак, у 1-й трэці 15 ст. пры вял. кн. Вітаўце, Цяцерын з воласцю належаў князю Сямёну-Лугвеню Альгердавічу. У пазнейшым дакуменце ад 1468 года згадваецца яго дар «даніна мядовая цяцерынская» Ануфрыеўскаму манастыру каля Мсціслава. У 1501 годзе вялікі князь Аляксандр Ягелончык між іншых уладанняў перадаў двор Цяцерын з сёламі на рацэ Друць сваёй жонцы Алене. У сярэдзіне 16 ст. ў Аршанскім павеце, мястэчка. У 1624 годзе ва ўласнасці ў Льва Сапегі[2]. З 1772 года ў Расійскай імперыі. У 1848 годзе ў Магілёўскім павеце. У 1924—1931, 1935—1959 гадах і з 1966 года ў Круглянскім, у 1931—1935 і 1959—1966 — у Бялыніцкім раёнах.

Перад вайной у вёсцы 129 двароў, 632 жыхары[3].

Падчас Вялікай Айчыннай вайны, у 1944 годзе акупанты спалілі 119 двароў, загубілі 188 чалавек[3]. Паблізу вёскі 30.6.1944 года здзейсніў подзвіг Рыгор Іванавіч Шыбанаў, за што атрымаў званне Героя Савецкага Саюза.[4]

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Цяце́рына, н.
  2. Аддзел рукапісаў Бібліятэкі Віленскага ўніверсітэта, ф. 4, спр. 34354.
  3. а б Тетерино (руск.)
  4. Шибанов Григорий Иванович (руск.)
  5. https://esu.com.ua/article-66771

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя. Т. 17. — Мн., 2003.
  • Тэрыторыя Белыніцкага раёна ў часы Вялікага княства Літоўскага // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Бялыніцкага р-на. — Мн., 2000. С. 41-59.

Спасылкі правіць