Шэйкі (Мсціслаўскі раён)

вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Шэ́йкі[1] (трансліт.: Šejki, руск.: Шейки) — вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Ходасаўскага сельсавета.

Вёска
Шэйкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
204 м
Насельніцтва
  • 13 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2240
Паштовыя індэксы
213483
Аўтамабільны код
6
СААТА
7246852061
Шэйкі на карце Беларусі ±
Шэйкі (Мсціслаўскі раён) (Беларусь)
Шэйкі (Мсціслаўскі раён)
Шэйкі (Мсціслаўскі раён) (Магілёўская вобласць)
Шэйкі (Мсціслаўскі раён)

Гісторыя правіць

У 1897 годзе ваколіца ў Доўгавіцкай воласці Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай губерні.

Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 годзе. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Прагрэс», які ў 1932 годзе аб'ядноўвае 33 гаспадаркі і меў 403 га ворыва, абслугоўвала яго Ходасаўская МТС імя Тэльмана. У вёсцы працавалі льнозавод, ваўначоска, кузня па рамонце сельгасінвентара.

У Вялікую Айчынную вайну ад 14 ліпеня 1941 г. да 28 верасня 1943 г. вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Да 18 лістапада 1966 года вёска ўваходзіла ў склад Мазалаўскага сельсавета[2].

Станам на 2016 год у складзе Мсціслаўскага «Райаграпрамтэхзабеспячэння».

Насельніцтва правіць

  • 1897 год — 9 двароў, 41 жыхар
  • 1909 год — 9 двароў, 56 жыхароў.
  • 2012-2013 гады—8 жыхароў
  • 2014-2015 гады—7 жыхароў
  • 2016 год—6 жыхароў

Аднавяскоўцы загінулыя ў ВАВ правіць

  • Фёдар Іванавіч Абакановіч (нар. 1910), у Чырвонай Арміі з 1941, рад., загінуў у снежні 1943.
  • Аркадзій Афанасьевіч Аркадзьеў, рад.
  • Пётр Іванавіч Бязводзіцкі, н. 1909, у Чырвонай Арміі з 1941, прапаў без вестак.
  • Уладзімір Дзмітрыевіч Валюжаніч, н. 1926, у Чырвонай Арміі з 1944, рад., прапаў без вестак.
  • Ягор Іосіфавіч Віткоўскі, н. 1909, у Чырвонай Арміі з 1941, рад., загінуў у снежні 1943.
  • Аркадзій Сямёнавіч Ганчароў, н. 1922, у Чырвонай Арміі з 1941, рад., загінуў 28. 12. 1943, пахаваны ў Комі АССР (Расія).
  • Лазар Ісаевіч Грышчанкаў, н. 1904, у Чырвонай Арміі з 1941, рад., прапаў без вестак.
  • Аляксандр Мікалаевіч Даніловіч, н. 1925, у Чырвонай Арміі з 1943, рад., прапаў без вестак.
  • Іван Васільевіч Дарожкін, н. 1919, у Чырвонай Арміі з 1939, рад., прапаў без вестак.
  • Дзмітрый Іванавіч Зіноўеў, лейт., загінуў у чэрвені 1941.
  • Іван Раманавіч Івашкоў, н. 1903, у Чырвонай Арміі з 1941, рад., прапаў без вестак.
  • Дзмітрый Іванавіч Касалапаў, н. 1920, у Чырвонай Арміі з 1939, рад. 113-га тб, загінуў 03. 09 .1942, пахаваны ў в. Воласава Ульянаўскага р-на Арлоўскай вобл. (Расія).
  • Іван Кірылавіч Кірыенка, н. 1910, у Чырвонай Арміі з 1941, рад., загінуў у студзені 1944.
  • Аляксандр Дзмітрыевіч Новікаў, н. 1923, у Чырвонай Арміі з 1943, рад., загінуў у снежні 1943.
  • Уладзімір Міхайлавіч Пырх, н. 1910, у Чырвонай Арміі з 1941, рад., прапаў без вестак.
  • Максім Палікарпавіч Пятроў, н. 1902, у Чырвонай Арміі з 1941, рад., прапаў без вестак.
  • Аркадзій Іванавіч Пячкоўскі, н. 1902, у Чырвонай Арміі з 1941, рад., прапаў без вестак.
  • Аляксандр Яфімавіч Рыжаеўскі, н. 1914, у Чырвонай Арміі з 1943, рад., памер ад ран 25.02.1945, пахаваны у Латвіі.
  • Рыгор Сяргеевіч Рыжаеўскі, н. 1912, у Чырвонай Арміі з 1941, рад.прапаў без вестак.
  • Васілій Пятровіч Сергіенка, н. 1920, у Чырвонай Арміі з 1940, рад., загінуў у верасні 1944.
  • Віктар Васільевіч Скугараў, н. 1909, у Чырвонай Арміі з 1943, рад.174-ай сд 31-ай Арміі, загінуў 07.08.1944, пахаваны у Карэліі (Расія).
  • Аляксандр Віктаравіч Шэйка, н. 1909, у Чырвонай Арміі з 1941, рад., прапаў без вестак.
  • Міхаіл Антонавіч Шэйка, н. 1919, у Чырвонай Арміі з 1941, 24-ай гв.сд, загінуў 09.01.1943, пахаваны у Растоўскай вобл. (Расія).

Галерэя правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 лістапада 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).

Літаратура правіць

  • «Памяць»: Мсціслаўскі раён. — Мн.: «Полымя», 1999.

Спасылкі правіць