Шэлехава

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Вёска Шэлехава)

Шэ́лехава[1] (трансліт.: Šeliechava, руск.: Шелехово) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блужскага сельсавета. Месціцца за 23 км на поўдзень ад Мар’інай Горкі, 78 км ад Мінска, 14 км ад чыгуначнай станцыі Талька.

Вёска
Шэлехава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Шэлехава на карце Беларусі ±
Шэлехава (Беларусь)
Шэлехава
Шэлехава (Мінская вобласць)
Шэлехава

Гісторыя правіць

У канцы XIX стагоддзя ўрочышча ў Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. У 1917 годзе былі аднайменныя ўрочышча, засценак і хутар.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[2]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1926 годзе хутар Шэлехаў.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

Да 28 мая 2013 года Шэлехава ўваходзіла ў склад Суцінскага сельсавета[3]. У снежні 2015 года пасёлак Шэлехава атрымаў статус вёскі[4].

Насельніцтва правіць

  • кан. XIX ст. — 9 жыхароў
  • 1917 год — урочышча, 4 двары, 42 жыхары; засценак, 7 двароў, 30 жыхароў; хутар, 3 двары, 22 жыхары
  • 1926 год — 18 двароў, 89 жыхароў
  • 2002 год — 6 гаспадарак, 7 жыхароў
  • 2010 год — 3 гаспадаркі, 3 жыхары
  • 2012 год — 1 гаспадарка, 1 жыхар

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — 270 с., іл. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.
  3. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
  4. «Об отнесении некоторых сельских населенных пунктов Пуховичского района к деревням». Решение Пуховичского районного Совета депутатов от 29 декабря 2015 г. № 67(недаступная спасылка) (руск.)

Літаратура правіць

  • Шэлехава // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 197—198. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
  • Памяць: Пухав. р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.

Спасылкі правіць