Юхавічы (Расонскі раён)

вёска ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Вёска Юхавічы, Расонскі раён)

Ю́хавічы[1] (трансліт.: Juchavičy, руск.: Юховичи) — вёска ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Клясціцкага сельсавета. Да 2004 года з’яўлялася цэнтрам Юхавіцкага сельсавета[2].

Вёска
Юхавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
162 чалавекі (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2159
Паштовыя індэксы
211467
Аўтамабільны код
2
СААТА
2242820098
Юхавічы на карце Беларусі ±
Юхавічы (Расонскі раён) (Беларусь)
Юхавічы (Расонскі раён)
Юхавічы (Расонскі раён) (Віцебская вобласць)
Юхавічы (Расонскі раён)

Праз вёску працякае рака Нішча. На поўнач ад Юхавіч знаходзіцца возера Глыбокае. На паўночны захад ад Юхавіч цягнецца балота Вялікі Мох.

Рэспубліканскай аўтамабільнай дарогай Р46 вёска звязана з аграгарадком Клясціцы, іншыя дарогі звязваюць Юхавічы з вёскай Далосцы Себежскага раёна Пскоўскай вобласці, вёскай Глаты, вёскай Хаданы, хутарам Красны Бор.

У вёсцы знаходзіцца сядзіба Юхавіцкага лясніцтва, да яе прылягае тэрыторыя невялікага дэндрарыя.

Гісторыя правіць

З 1776 г. па 1796 г. і з 1802 г. па 1923 г. мястэчка Юхавічы ўваходзіла у склад Дрысенскага павета, з'яўлялася цэнтрам Юхавіцкай воласці. 15 лютага 1923 г. мястэчка было перададзена ў Полацкі павет. 17 ліпеня 1924 г. увайшло ў склад утворанага Расонскага раёна Полацкай акругі.

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.

Спасылкі правіць