Якімавічы (Слонімскі раён)
Які́мавічы[1] (трансліт.: Jakimavičy, руск.: Якимовичи) — вёска ў Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Дзеравянчыцкага сельсавета.
Вёска
Якімавічы
|
Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Вялікашылавіцкага сельсавета[2].
ГісторыяПравіць
У 16 ст. упамінаецца як сяло, прыватная ўласнасць у Слонімскім павеце Навагрудскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1510 годзе як сяло, ўласнасць С.Збожнага-Няміры. У 1569 годзе сяло, 3 службы, шляхецкая уласнасць, уваходзіла ў маёнтак Шылавічы. У 18 ст. у Слонімскім павеце. У другой палове 19 ст. вёска, прыватная ўласнасць у Шылавіцкай воласці, уваходзіла ў склад маёнтка Гавенавіцкае.Належала памешчыку Пуслоўскаму. У 1869 годзе налічвалася 160 жыхароў- сялян-уласнікаў. Працавала народнае вучылішча, у якім вучылася 18 хлопчыкаў. У1882 годзе заснавана шкіпінарнае прадпрыемства з паравым рухавіком. У 1884 годзе тут працавалі 8 рабочых. Паводле перапісу 1897 года, 47 двароў, 300 жыхароў, меўся вадзяны млын, карчма, кузня. Непадалеку ад вёскі знаходзіўся аднаіменны фальварак, у якім 1 двор, 26 жыхароў. У 1905 годзе у вёсцы 384 жыхароў. Побач з вёскай знаходзіліся аднаіменны фальварак (7жыхароў), выселак(11 жыхароў), урочышча(28 жыхароў), лясная старажоўка(5 жыхароў). З 1921 года у складзе Польшчы. Уваходзіла ў Шылавіцкую гміну Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства. У 1921 годзе 39 двароў, 209 жыхароў. З 1939 года у складзе БССР. З 12.10.1940 года вёска у Шылавіцкім, з 22.07.1966 года у Жыровіцкім, з 06.08.1979 года у Вялікашылавіцкім сельсаветах. На 01.01.2003 года 21 двор 28 жыхароў.
Падчас Другой Сусветнай вайны ў красавіку 1943 г. у вёсцы партызанамі СССР была закатаваная сям'я Струпавец (забілі гаспадара Васіля, ягою жонку Соф'ю, дзяцей Мікалая, Аркадзя, Міхаіла і Раісу). Партызаны абрабавалі хату і падпалілі. Выжыў паранены сын Васіль, які патушыў агонь у хаце. Ён застаўся інвалідам (вяскоўцы выратавалі яго — падабралі і адвезлі ў Слонім у шпіталь) і распавёў гісторыю лінчавання сваёй сям'і[3][неаўтарытэтная крыніца?].
СлавутасціПравіць
- Расколаты камень — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28.08.2013 N 249 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Слонимского района Гродненской области
- ↑ Слонімцы ўпарадкавалі магілы ахвяраў савецкіх партызан
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Слонімцы ўпарадкавалі магілы ахвяраў савецкіх партызан