Ясень (Асіповіцкі раён)

(Пасля перасылкі з Вёска Ясень, Асіповіцкі раён)

Я́сень[1] (трансліт.: Jasień, руск.: Ясень) — аграгарадок у Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Ясенскага сельсавета.

Аграгарадок
Ясень
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
469 чалавек (2001)
Шчыльнасць
182 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2235
Паштовы індэкс
213741
Аўтамабільны код
6
Ясень на карце Беларусі ±
Ясень (Асіповіцкі раён) (Беларусь)
Ясень (Асіповіцкі раён)
Ясень (Асіповіцкі раён) (Магілёўская вобласць)
Ясень (Асіповіцкі раён)

Гісторыя правіць

Каля вёскі знаходзіцца археалагічны помнік — курганны могільнік з 20 насыпаў, які належаў дрыгавічам і датуецца да XI—XII стагоддзямі. Сама вёска вядома з XVI стагоддзя, у 1524 годзе — сяло, шляхецкая ўласнасць. У 1579 годзе дзейнічала царква. У 1581 годзе сяло было ў складзе прыватнага маёнтка Глуск Рэчыцкага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. З 1793 года ў складзе Расійскай імперыі.

З 1795 года ў Бабруйскім павеце Мінскай губерні. У сярэдзіне XIX стагоддзя вёска з’яўлялася ўласнасцю памешчыка Лойкі. У 1897 годзе ў Замошскай воласці Бабруйскага павета, было 70 сялянскіх гаспадарак, 80 жылых пабудоў, 532 жыхары, працавалі царква, хлебазапасны магазін, вінная лаўка, млын. Побач з вёскай знаходзілася аднайменная сядзіба. У 1907 годзе адкрыта народнае вучылішча.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі на базе народнае вучылішча створана працоўная школа 1-й ступені. У 1922 годзе адкрыта хата-чытальня.

З 15 ліпеня 1935 года па 16 ліпеня 1954 года Ясень меў статус рабочага пасёлка[2].

Перад вайной у вёсцы жыло 482 чалавекі ў 120 дварах[3].

У лютым 1943 года гітлераўцамі было спалена 108 двароў, забіта 11 чалавек[3].

У 2001 годзе было 182 двары, 469 жыхароў.

Помнікі правіць

У вёсцы знаходзяцца помнікі памяці настаўнікаў і вучняў мясцовай школы, якія загінулі ў 1941—1945 гадах. Таксама ўсталяваныя помнікі на магілах савецкага лётчыка А. Баранава, які загінуў у баі ў 1941 годзе, і Героя Сацыялістычнай Працы А. М. Гарбацэвіча.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об упразднении рабочего поселка Ясень, Осиповичского района, Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. а б Ясень (руск.)

Спасылкі правіць