Ясянец (Ганцавіцкі раён)

вёска ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Ясяне́ц[1] (трансліт.: Jasianiec, руск.: Ясенец) — вёска ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Нацкага сельсавета. Размешчаны за 20 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Ганцавічы (на лініі Лунінец — Баранавічы).

Вёска
Ясянец
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
22 чалавекі (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1646
Аўтамабільны код
1
СААТА
1216825051
Ясянец на карце Беларусі ±
Ясянец (Ганцавіцкі раён) (Беларусь)
Ясянец (Ганцавіцкі раён)
Ясянец (Ганцавіцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Ясянец (Ганцавіцкі раён)

Гісторыя правіць

Паводле перапісу 1897 г. — вёска Круговіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні, 5 двароў, 32 жыхары, капліца.

З сакавіка 1921 г. ў складзе Польшчы, вёска Круговіцкай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства, у верасні 1921 г. 15 дамоў 101 жыхар.

З 1939 г. ў складзе БССР, з 15.01.1940 г. ў Ганцавіцкім раёне Пінскай вобласці, у Лактышоўскім (з 1954 г. Нацкі) с/с. У 1940 г. 19 двароў, 95 жыхароў.

У Вялікую Айчынную вайну з 30.06.1941 г. да 07.07.1944 г. вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі; у наваколлі вёскі дзейнічалі партызаны брыгады імя Леніна Пінскага злучэння.

З 08.01.1954 г. ў Брэсцкай вобласці. Паводле перапісу 1959 г. ў вёсцы 66 жыхароў. З 25.12.1962 г. да 30.07.1966 г. ў Ляхавіцкім раёне. Паводле перапісу 1970 годзе 93 жыхары. Планіровачна складаецца з кароткай, двухбакова забудаванай вуліцы, арыентаванай з паўночнага ўсходу на поўдзень, і шэраг адасобленых домаўладанняў.

Насельніцтва правіць

  • 22 жыхары (14.10.2009 г.).

Славутасці правіць

За 1 км на поўдзень ад вёскі ў лесе, па абодва бакі дарогі на Вялікія Круговічы, знаходзіцца археалагічны помнік — курганны могільнік, які мае больш за 100 насыпаў. Выявіў і раскапаў 3 курганы ў 1955 г. Б. В. Міралюбаў, у 1961 П. Ф. Лысенка раскапаў яшчэ 9 насыпаў. Матэрыялы раскопак захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным музеі Палесся ў Пінску. Могільнік датуецца ХІ — XIII ст., належаў дрыгавічам.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Спасылкі правіць