Ятвезь (Івацэвіцкі раён)

Я́твезь[1] (трансліт.: Jatvieź, руск.: Ятвезь) — вёска ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Квасевіцкага сельсавета.

Вёска
Ятвезь
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
10 чалавек
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1645
Паштовыя індэксы
225265
Аўтамабільны код
1
Ятвезь на карце Беларусі ±
Ятвезь (Івацэвіцкі раён) (Беларусь)
Ятвезь (Івацэвіцкі раён)
Ятвезь (Івацэвіцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Ятвезь (Івацэвіцкі раён)

Гісторыя правіць

Упершыню вёска ўпамінаецца ў 1559 годзе. У той год была праведзена рэвізія пушчаў у ВКЛ. «На Ятвизи Лососинских людей (належалі двару ў Ласасіне) 25 служб, мешкаюць домами».

У 1846 уваходзіла ў склад фальвараку Альба, у якой у тыя часы ў 24 хатах жыло 130 чалавек. Прыгонныя сяляне в. Ятвезь мелі 192 дзесяціны ворнай зямлі, 64 дзесяціны сенажацяў. Пры кожнай хаце быў агарод у 45 сотак. Агулам сяляне мелі 6 коней, 54 валы, 35 кароў, 16 галоў дробнай жывёлы (цялят), 88 авечак, 43 свінні, 2 пчаліныя вуллі.

У 1905 годзе ў вёсцы жыло 63 чалавекі [2].

Насельніцтва правіць

  • 2009 год — 8 чалавек

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Указатель насел. местностям Гродн. Губ., 1905, ст. 138

Спасылкі правіць