Ві́барг (дацк.: Viborg) — горад у Даніі на паўвостраве Ютландыя, адміністрацыйны цэнтр амта Вібарг. Да 1340 г. тут выбіралі каралёў Даніі. Да 1650 г. найбуйнейшы горад Ютландыі. Цэнтр лютэранска-евангелічнага біскупства.

Горад
Вібарг
Герб
Герб
Viborg seen from Søndersø 2012-05-28 cropped.jpg
Краіна
Вобласць
Камуна
Каардынаты
Кіраўнік
Плошча
1474,05 км²
Вышыня цэнтра
51 ± 1 м
Насельніцтва
Часавы пояс
Паштовы індэкс
8800
Афіцыйны сайт
viborg.dk (дацк.) 
Вібарг на карце Даніі
Вібарг (Данія)
Вібарг

ГеаграфіяПравіць

Адміністрацыйны цэнтр вобласці Цэнтральная Ютландыя, размешчаны на поўначы вобласці. Плошча ўласна горада складае (без тэрыторыі камуны) — 1474,05 км². Колькасць гарадскога насельніцтва — 37 309 чалавек (2014).

ЭтымалогіяПравіць

Назва горада паходзіць ад старажытнадацкага wi, якое азначае «свяцілішча»[3].

ГісторыяПравіць

Першыя паселішчы на тэрыторыі Вібарга ўзніклі ў 8 ст. (з’яўляўся меркавана язычніцкім культавым цэнтрам). Як горад пачаў развівацца з сярэдзіны 11 ст. Першапачаткова называўся Віб’ерг (Wibjerg). У 1065 годзе ў Вібаргу заснавана біскупства. Каля 1150 горад быў абнесены валам. У сярэдзіне 13 ст. заснаваны аўгусцінскі, у 1235 — францысканскі і каля 1240 — дамініканскі манастыры. Да 1340 года ў Вібаргу праводзіліся выбары дацкіх каралёў; да пачатку 17 ст. найбуйнейшы горад напаўвостраве Ютландыя, важны гандлёвы і фінансавы цэнтр[4].

СлавутасціПравіць

У цэнтры Вібаргв з брукаванымі вуліцамі — манументальны раманскі двухвежавы сабор (пабудаваны з гранітных валуноў у 1130-70-я гг.; перабудаваны ў 1876, роспісы Ё. Ф. Скоўгара); дамініканская царква Чорных манахаў (каля 1230). За межамі цэнтра — царква манастыра Асмілд (заснавана ў 1169; перабудавана ў 18 у.), цэрквы Вестэрванг (1970, арх. П. Э. Енсен, Х. Клок) і круглая ў плане Сондэрмарк (1982)[4].

КультураПравіць

Дзейнічаюць Гістарычны музей (1985), Музей Скоўгар (творы мастакоў сям’і Скоўгар і інш.), Музей пісьменніка С. С. Бліхера[4].

Начная панарама паўднёвай часткі Вібарга


Гарады-партнёрыПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць