Вівіяні́тмінерал, водны фасфат жалеза Fe3(PO4)2·8H2O. Упершыню апісаны нямецкім геолагам А. Г. Вернерам у 1817 годзе і названы ў гонар Джона Генры Вівіяна (1785—1855), англійскага палітыка і мінеролага з Труро ў Корнуале, які адкрыў гэты мінерал.

Вівіяніт
7314M-vivianite1.jpg
Формула Fe3(PO4)2·8H2O
Цвёрдасць 1,5—2
Вівіяніт

УласцівасціПравіць

Цвёрдасць 1,5—2 па шкале Моаса. Спайнасць дасканалая (010). Пласцінкі гнуткія, але крохкія. У вадзе нерастваральныя. Лёгка раствараецца ў салянай і ў азотнай кіслотах.

Формы знаходжанняПравіць

Сустракаецца ў выглядзе пласціністых і ігольчастых празрыстых крышталёў светла-зялёнага колеру, якія на паветры хутка змяняюць афарбоўку на індыга-сінюю з прычыны частковага акіслення. Таксама ў выглядзе прамяністых і кудзелістых агрэгатаў, канкрэцыі, зямлістых шарыкаў і жаўлакоў.

СпасылкіПравіць