Віганд Марбургскі
Віганд Марбургскі (ням.: Wigand von Marburg) — нямецкі храніст і герольд Тэўтонскага ордэна. Аўтар хронікі «Chronica nova Prutenica» (бел.: Новая пруская хроніка), напісанай рыфмаванай прозай на сярэдневерхненямецкай мове. Хроніка Віганда -- адна з найважнейшых крыніц па гісторыі Тэўтонскага ордэна ў Прусіі і Вялікага Княства Літоўскага, ахоплівае перыяд з 1293[3] (1311[4]) па 1394 год[3]. Разам з пэўнымі звесткамі, у хроніцы сустракаюцца легендарныя і міфалагічныя сюжэты. З прыкладна 17 000 радкоў арыгінала да нашых дзён захавалася 542 (9 урыўкаў)[5], аднак лацінскі пераклад у прозе, зроблены на заказ польскага гісторыка XV стагоддзя Яна Длугаша, захаваўся амаль цалкам[3].
Віганд Марбургскі | |
---|---|
ням.: Wigand von Marburg | |
![]() | |
Дата нараджэння | XIV стагоддзе |
Дата смерці | 1409[1][2] |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, аўтар, пісьменнік, летапісец |
Як крыніцай для сваёй працы Віганд карыстаўся Аліўскай хронікай (ням.: Die mittlere Chronik von Oliva; падзеі 1310-1350 гадоў выкладзены галоўным чынам па ёй). Таксама карыстаўся хронікай Германа Вартберга. Большая частка хронікі Віганда складаюць унікальныя звесткі. Як сучаснік апісаў кіраванне вялікіх магістраў Вінрыха фон Кніпродэ, Конрада Цёльнера, а таксама Конрада фон Валенрода.[4]
Абазначэнне фон Марбург не прозвішча храніста, а пазнейшае вызначэнне гісторыкаў, часціца «фон» мусіла ў гэтым выпадку паказваць яго арыстакратычнае паходжанне. Невядома нават, ці паходзіў ён з Марбурга ў Гесэне, нейкага іншага Марбурга або са сталіцы Ордэна — Марыенбурга[4].
ПублікацыіПравіць
- Scriptores rerum Prussicarum. Zweiter Band — Die Chronik Wigands von Marburg. Originalfragmente, lateinische uebersetzung und sonstige ueberreste / Theodor Hirsch. — Leipzig: Verlag von S. Hirzel, 1863. — lk 430—662. (ням.)
- Vygandas Marburgietis. Naujoji Prūsijos kronika / vertė Rimantas Jasas; mokslinis redaktorius Kęstutis Gudmantas. — Vilnius: Vaga, 1999. 468 p. — ISBN 5-415-00489-0. (літ.)
- Виганд Марбургский. Новая прусская хроника (1394). — М., Русская панорама, 2014
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11953648X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 20 сакавіка 2015.
- ↑ Wigand von Marburg // NUKAT — 2002.
- ↑ 3,0 3,1 3,2 Bojtar E. Foreword to the Past: A Cultural History of the Baltic People. Budapest: Central European University Press, 2000. p. 184. ISBN 963-9116-42-4. (англ.)
- ↑ 4,0 4,1 4,2 Барбашев А. И. Летописные источники для истории Литвы в средние века. — С-Пб.: Типография Ю. Н. Эрлих, 1883. — 29 с. — C. 13.
- ↑ Karl Lohmeyer. Marburg, Wigand von // Allgemeine Deutsche Biographie (ADB). Band 20. — Leipzig: Duncker & Humblot, 1884. — S. 293–294. (ням.)
ЛітаратураПравіць
- Karl Lohmeyer. Marburg, Wigand von // Allgemeine Deutsche Biographie (ADB). Band 20. — Leipzig: Duncker & Humblot, 1884. — S. 293–294. (ням.)