Відзьмо-невідзьмо

беларуская культурная тэлевізійная праграма

«Відзьмо-невідзьмо» — беларуская культурная тэлевізійная праграма, створаная ў 1992 годзе. Упершыню выйшла ўвосень таго ж года на беларускім тэлебачанні. Аўтар і вядучы — Сяргей Філімонаў, скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1981 годзе са спецыяльнасцю «крытыка буржуазнай культуры і прапагандыста навуковага камунізму». Вядучы праграмы распавядае на беларускай мове пра жыццё сусветнага шоу-бізнесу, навінкі кінаіндустрыі, музыкі і пра дзейнасць артыстаў, а таксама культуры розных народаў.[1]

Відзьмо-невідзьмо
Аўтар(ы) Сяргей Філімонаў
Вядучы(я) Сяргей Філімонаў
Краіна вытворчасці
Мова беларуская
Першы выпуск 1992
Вяшчанне
Тэлеканал(ы) БТ
СТБ
Белсат

У 2002 годзе кіраўніцтва тэлеканала БТ не працягнула «дагаворныя адносіны» з аўтарамі і спыніла паказ праграмы. Але праграма не зачынілася і знайшла новае супрацоўніцтва са сталічным тэлебачаннем. Апошні выпуск «Відзьмо-невідьмо» выйшаў 24 чэрвеня 2011 года на тэлеканале СТБ.

Ад восені 2012 года «Відзьмо-невідзьмо» выходзіць на тэлеканале Белсат.

Зноскі

Спасылкі правіць