Віекшней

горад у Літве

Віекшне́й (літ.: Viekšniai), традыцыйная беларуская назва — Векшні — горад у паўночнай Літве, знаходзіцца ў складзе Мажэйкейскага раёна Цяльшэйскага павета. Колькасць насельніцтва складае каля 2,2 тыс. чалавек. Адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Жамойць.

Горад
Віекшней
літ.: Viekšniai
Герб
Герб
Краіна
Павет
Раён
Сянюнія
Каардынаты
Першая згадка
Горад з
Вышыня цэнтра
62 м
Водныя аб’екты
Афіцыйная мова
Насельніцтва
2 183 чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
443
Паштовы індэкс
LT-89094
Віекшней на карце Літвы
Віекшней (Літва)
Віекшней

Геаграфія

правіць

Размешчаны на беразе ракі Вянта за 17 км на паўднёвы ўсход ад горада Мажэйкей. Чыгуначная станцыя на лініі Шаўляй — Ліепая.

Гісторыя

правіць

Вядомы з XIV ст. Мяркуецца, што каля 1565, у час валочнай памеры Векшнянскай воласці, у Векшнях заснаваны касцёл. Мураваны касцёл Яна Хрысціцеля пабудаваны ў 1634 (Векшні — цэнтр дэканата). У 1636 заснавана школа. Былі дзяржаўным уладаннем, цэнтрам нягродавага староства, якое давалася ў трыманне магнатам. З 1703 вякшнянскім старастам быў падканцлер вялікі літоўскі С. А. Шчука, потым — яго сын Марцін Леапольд, які 25 кастрычніка 1725 года прадаставіў Векшням магдэбургскае права і герб з выявай 3 высокіх гор. У 1743 гэта права пацвердзіў вякшнянскі стараста Міхал Гурскі, у 1764 пазбаўлены яго соймам. 15 мая 1792 кароль польскі і вялікі князь літоўскі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі аднавіў магдэбургскае права для Векшняў і даў герб мястэчку з выявай 3 зорак (1 сярэбраная, 2 залатыя) пад каронай у блакітным полі[1].

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай ў 1795 годзе апынуліся ў складзе Расійскай імперыі[1]. Да 1842 года ўваходзіў у склад Шавельскага павета Віленскай губерні[2]. У 1843 годзе мястэчка было перададзена ў наваствораную Ковенскую губерню. У 1853 годзе быў пабудаваны цагляны касцёл[3]. Векшні значна выраслі ў 1871—1873 гадах пры будаўніцтве Лібава-Роменскай чыгункі (Лібава (цяпер Ліепая) — Ромны). Падчас Першай сусветнай вайны быў акупаваны нямецкай арміяй[2].

У 19181940 гадах знаходзіўся ў складзе Літвы.

У 19401991 гадах у складзе Літоўскай ССР, СССР. З 1958 года пасёлак гарадскога тыпу ў Акмянскім раёне Літоўскай ССР[4].

З 1991 года ў складзе Літвы. У 1995 годзе паўторна атрымаў правы горада. З’яўляецца цэнтрам аднайменнага староства. У 1998 годзе атрымаў герб і сцяг.

Вядомыя асобы

правіць

Зноскі

  1. а б Віекшней на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»
  2. а б Российская Еврейская Энциклопедия. ВЕКШНЯЙ
  3. Сайт Віекшнейскага староства Архівавана 1 студзеня 2011.
  4. Векшняй (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі

Спасылкі

правіць