Візанты́йскі абра́д, або Грэ́часкі абра́д — адзін з усходніх літургічных абрадаў, які выкарыстоўваецца ў Праваслаўных і Грэка-Каталіцкіх Цэрквах, а таксама, хаця і вельмі рэдка, у рэлігійных арганізацыях, якія не могуць быць аднесеныя ні да праваслаўя, ні да каталіцтва. Развіццё абраду пачалося ў IV стагоддзі ў Канстанцінопале, і зараз гэта самы распаўсюджаны абрад у згаданых Цэрквах (пасля рымскага). Спачатку ў якасці літургічнай мовы ў візантыйскім абрадзе выкарыстоўвалася грэчаская мова, але пасля распаўсюджвання абраду на тэрыторыі пражывання славянскіх народаў, а таксама дзякуючы дзейнасці Кірыла і Мяфодзія, адначасова з грэчаскай стала выкарыстоўвацца царкоўнаславянская мова. Пасля Другога Ватыканскага Сабору (XXI Сусветны Сабор у Каталіцкай Царкве) у візантыйскім абрадзе актыўна пачалі выкарыстоўвацца нацыянальныя мовы.

Да абраду таксама маюць дачыненне архітэктурныя і іканапісныя асаблівасці, літургічныя музыка і адзенне, парадак посту, традыцыі і г. д.

У візантыйскім абрадзе больш строгі пост, чым у рымскім: у звычайны час пост не толькі ў пятніцу, але і ў сераду. У розных традыцыях і Цэрквах пост захоўваецца па-рознаму: дзесьці забараняецца толькі мяса, а дзесьці забараняецца ўся ежа жывёльнага паходжання. Таксама ёсць чатыры посных перыяды: Вялікі, Пятроў, Успенскі і Філіпаў пост. На сённяшні дзень, у візантыйскім абрадзе практыкуюцца Літургіі Яна Залатавуснага, Васіля Вялікага, Апостала Якава і Раней асвячаных Дароў.

ГісторыяПравіць

Першапачаткова на ўсходзе былі дзве асноўныя традыцыі: антыяхійская ў Сірыі і александрыйская ў Егіпце. Шмат літургістаў лічаць, што ў першыя стагоддзі з антыяхійскай традыцыі выдзелілася сіра-азійская група, а ў IV стагоддзі сфарміраваўся асаблівы абрад, сучасную варыяцыю якога называюць візантыйскім, ці грэчаскім.

Грэка-каталіцкі архімандрыт Роберт Тафт у сваёй працы «Візантыйскі царкоўны абрад. Кароткі нарыс» вылучае пяць асноўных перыядаў у гісторыі абраду:

  1. Палеавізантыйская, ці «даканстанцінавая», эра (?-325): практычна нічога не вядома.
  2. «Імперская» эра (325-610): асабліва яскравая з часоў кіравання імператара Юстыніяна I. У гэты час фарміруецца саборнае богаслужэнне.
  3. «Цёмныя стагоддзі» (610-850): абрад становіцца падобным да таго, што практыкуецца сёння.
  4. Студыцкая эра (850-1204): адбываецца шмат рэформаў у дачыненні да Еўхарыстычнага чыну.
  5. Неасаваіцкі сінтэз Лацінскай Імперыі (1204-1261): канчатковае фарміраванне абраду.

Далейшыя рэформы абраду пасля падзей, якія апісаў айцец Роберт Тафт, былі не такімі значнымі, але ўсё жа трэба звярнуць увагу на тое, што абрады развіваліся і далей, асабліва ў XIX-XX стст., калі пачалі з’яўляцца новыя дзяржавы, якія атрымлівалі свае ўласныя Цэрквы. Напрыклад, ва Украінскай Грэка-Каталіцкай Царкве абрад адрозніваецца ад Рускай Грэка-Каталіцкай Царквы, дзе абрад такі ж самы, як і ў Рускай Праваслаўнай Царкве.

У сярэдзіне XVII ст. на тэрыторыі сучаснай Расіі падчас рэформаў Нікана абрад быў падведзены да таго варыянту, што ў той момант існаваў на тэрыторыі сучаснай Грэцыі. Перадгісторыяй сітуацыі было тое, што, з прычыны канфлікту Праваслаўных Цэркваў у Расіі і Грэцыі, Расія пайшла ў ізаляцыю ад астатняга візантыйскага рэлігійнага свету. Менавіта таму да рэформаў Нікана візантыйскі абрад у Расіі выглядаў гэтак жа, як у Грэцыі некалькі стагоддзяў раней. Прыхільнікі старой рускай формы візантыйскага абраду захаваліся і сёння — гэта, так званыя, стараабрадцы, ці стараверы.

Адначасова рэформы адбываліся і ў межах Грэка-Каталіцкіх Цэркваў: напрыклад, у 1720 годзе нашчадкі Берасцейскай Царкоўнай Уніі правялі Замойскі Сінод, які ўніфікаваў грэка-каталіцкія богаслужэнні на тэрыторыі Рэчы Паспалітай.

БогаслужэнніПравіць

Боская ЛітургіяПравіць

Візантыйскі абрад налічвае чатыры варыянты Боскай Літургіі:

  1. Літургія Яна Залатавуснага: з’яўляецца асноўнай формай Боскай Літургіі, якая адпраўляецца заўсёды, акрамя выпадкаў, калі служыцца іншая Літургія.
  2. Літургія Васіля Вялікага: адпраўляецца некалькі разоў на год у наступныя дні:
    • Дзень памяці Святога Васіля Вялікага;
    • Вігілія і дзень перад Хрышчэннем Гасподнім;
    • 1, 2, 3, 4 і 5 нядзелі Вялікага Посту.
    • Вялікі чацвер і Вялікая субота.
  3. Літургія Раней Асвячаных Дароў: па сутнасці, з’яўляецца Вячэрняй, звязанай з Еўхарыстыяй. На гэтай Літургіі адсутнічае Праскамідыя. Адпраўляецца ў час Вялікага Посту, акрамя суботы (Яна Залатавуснага) і нядзелі (Васіля Вялікага).
  4. Літургія Апостала Якава: сёння з’яўляецца вельмі рэдкай Літургіяй, практычна нікім не адпраўляецца. Але калі дзесьці яна ёсць, то служыцца ў Дзень Святога Апостала Якава (23 кастрычніка), 26 снежня і 4 студзеня.

Сутачнае кола (гадзіны)Правіць

Сутачнае богаслужэбнае кола ў візантыйскім абрадзе складаецца з некалькіх частак, якія служацца ў асаблівы час, але сучасная практыка не прытрымліваецца абавязковага выканання гэтых правіл. Так, у Рускай Праваслаўнай Царкве Ютрань ідзе адразу пасля Вячэрні, увечары.

Назва багаслужэння па-грэчаску Назва па-беларуску Гістарычны час багаслужэння Сэнс
Ἑσπερινός (Эспэрінос) Вячэрня На захадзе Сонца Праслаўленне Бога, Стварыцеля сусвету і Яго Провіду
Ἀπόδειπνον (Апóдзіпнон) Павячэр’е У час, калі ўсе засынаюць Вобраз сна, акрэслены Сыходжаннем Хрыста ў Пекла пасля Яго Смерці
Μεσονυκτικόν (Мэсанікцікон) Паўночніца Апоўначы Паўночная малітва ў Гефсіманіі; напамін быць гатовым да прыйсця Жаніха апоўначы і да Апошняга Суду
Ὄρθρος (Артос) Ютрань Світанак Госпад даў нам не толькі дзённы свет, але і духоўны. Хрыстос — Збаўца.
Πρώτη Ὥρα (Проці Ора) Першая гадзіна 7 гадзін Хрыстос устаў перад Пілатам
Τρίτη Ὥρα (Трыці Ора) Трэцяя гадзіна 9 гадзін Суд на Хрыстом і Сашэсце Святога Духа ў дзень Пяцідзясятніцы
Ἕκτη Ὥρα (Экці Ора) Шостая гадзіна Апоўдні Распяцце Хрыста
Ἐνάτη Ὥρα (Энаці Ора) Дзявятая гадзіна 15 гадзін Смерць Хрыста
Τυπικά (Ціпіка) Абедніца Можа быць пасля шостай ці дзявятай гадзіны

Чыны ТаінстваўПравіць

Чын ХрышчэнняПравіць

У звычайнай сітуацыі Таінства Хрышчэння выконваецца праз трохразовае пагружэнне з галавой у купель з асвячонай вадой — у Імя Айца, і Сына, і Святога Духа. У некаторых выпадках дазваляецца Хрышчэнне абліваннем, калі так прынята ў мясцовай традыцыі. Распарадчыкам Таінства з'яўляецца епіскап ці прэсвітар. Каб атрымаць Таінства Хрышчэння, чалавек дарослы павінен прайсці адпаведную падрыхтоўку — катэхізацыю. У выпадку з немаўлятамі і малымі дзецьмі катэхізуюцца бацькі і хросныя бацькі. У пачатку чыну Хрышчэння кандыдат ці хросныя бацькі павінны тры разы адмовіца ад сатаны і прачытаць Сімвал Веры. Пасля святар прамаўляе Вялікую Літанію, благаслаўляе ваду, потым робіць ялеапамазанне вады і кандыдата, а падчас 31 (32 у іншай сістэме нумарацыі) псалма робіць апусканне чалавека ў ваду. Потым на ўжо ахрышчаную асобу апранаецца нацельны крыж і белае адзенне. Калі чын Таінства здзяйсняе епіскап, або прэсвітар, які атрымаў на гэта дазвол епіскапа (у пераважнай большасці выпадкаў так і бывае), адразу жа адбываецца пераход да Таінства Мірапамазання, пасля чаго праводзіцца трохразовы абыход купелі с новаахрышчаным чалавекам і хроснымі бацькамі. Чытаецца Апостал (Рым. 6:3-11) і Евангелле (Мц. 28:16-20). Што адметна, за апошнія 1500 гадоў форма Таінства Хрышчэння ў візантыйскім абрадзе практычна ніяк не змянілася, аб чым сведчыць Святы Кірыл Іерусалімскі ў творы «Размовы аб Таінстве Хрышчэння».

У надзвычайнай сітуацыі, напрыклад, калі ёсць пагроза смерці, здзяйсняць Таінства Хрышчэння над іншым чалавекам можа любая асобы. Для гэта трэба паліць любую частку цела чалавека, над якім чыніцца Хрышчэнне, вадой (любой, нават з лужы) і прамовіць: «Хрышчу цябе ў Імя Айца, і Сына, і Святога Духа». Калі ахрышчаны выжыве, ён павінен атрымаць Таінства Мірапамазання, бо ў візантыйскім абрадзе, у адрозненні ад рымскага, гэта Таінства атрымліваецца адразу жа пасля Хрышчэння.

Чын МірапамазанняПравіць

Таінства Мірапамазання выконвае ці прэсвітар, ці епіскап. Распарадчык Таінства чытае малітву пра дараванне людзям дароў Святога Духа, а пасля рытуальна мажа мірам крыжападобна лоб, вочы, ноздры, вусны, грудзі, вушы, рукі і ногі. У звычайных сітуацыях у візантыйскім абрадзе Таінства Мірапамазання здзяйсняецца адразу жа пасля Таінства Хрышчэння, прычым гэта практыка захоўваецца і ў грэка-каталікоў, і ў праваслаўных. Што адметна, нават у межах Каталіцкай Царквы сакраменталагічнае вымярэнне Мірапамазання адрозніваецца ў візантыйскім і рымскім абрадах: і там, і там чалавек атрымлівае дары Святога Духа, але ў рымскім абрадзе да гэтага дадаецца яшчэ і сацыяльна значны акт публічнага і свядомага вызнання каталіцкай веры (менавіта па гэтай прычыне Мірапамазанне ў рымскім абрадзе праводзіцца толькі ў свядомым узросце) — у візантыйскім жа абрадзе дэкларацыйны аспект у гэтага Таінства адсутнічае ўвогуле (як у Грэка-Каталіцкіх, так і ў Праваслаўных Цэрквах).

Чын Мірапамазання можа праводзіцца і асобна ад Хрышчэння, але такія сітуацыі не зусім звычайныя. Гэта робіцца тады, калі Хрышчэнне было здзейснена не епіскапам або прэсвітарам, які меў бы ад епіскапа дазвол на правядзенне чыну Таінства Мірапамазання. Таксама Мірапамазанне праводзіцца над тымі хрысціянамі, якія далучаюцца да Праваслаўных ці Грэка-Каталіцкіх Цэркваў з канфесій, якія ўвогуле не маюць Таінства Мірапамазання (з пунтку гледжання праваслаўнай і каталіцкай сакраменталогіі).

Чын ЕўхарыстыіПравіць

Па меркаванні Каталіцкай і Праваслаўных Цэркваў, Еўхарыстыя з'яўляецца вяршыняй хрысціянскага жыцця. Большасцю царкоўных супольнасцей лічыцца, што лепш прымаць Святое Прычасце як мага часцей. У адпаведнасці з Кодэксам Канонаў Усходніх Цэркваў і Катэхізісам Каталіцкай Царквы, прымаць Прычасце трэба не менш, чым адзін раз на год. У розных Праваслаўных Цэрквах падыход да гэтага пытання можа адрознівацца, у залежнасці ад пастаноў мясцовай царкоўнай улады.

Таінства Еўхарыстыі праходзіць падчас Боскай Літургіі. Яно пачынаецца з падрыхтоўкі — анафары (за выключэннем Літургіі Раней асвячаных Дароў). У візантыйскім абрадзе для Святога Прычасця выкарыстоўваюцца чырвонае віно і квасны хлеб, а само Таінства адбываецца, як правіла, пад двума відамі — і Целам, і Крывёю Хрыста. Выключэнне складае Прычасце дзяцей, якое адбываецца пад адным відам — толькі Крывёю. Гэта асабліва кантрастуе з рымскім абрадам, дзе міран, у большасці выпадкаў, прычашчаюць толькі Целам Хрыста.

Стандартнай для візантыйскага абраду з'яўляецца Еўхарыстыя з выкарыстаннем лжыцы, але ў некаторых царкоўных супольнасцях, якія ўжываюць візантыйскі абрад, ёсць і іншыя практыкі: напрыклад, так званы, «мелькіцкі чын» (выкарыстоўваецца ў Мелькіцкай Грэка-Каталіцкай Царкве), дзе Цела Хрыста мачаецца распарадчыкам Таінства ў Кроў Хрыста і выдаецца верніку, які падыходзіць да Прычасця.

ПакаяннеПравіць

Звычайна ў візантыйскім абрадзе Таінсва Пакаяння адбываецца перад крыжом, які трымае святар ці перад аналоем з крыжом і Евангеллем, але гэта не абавязкова ў адрознанне ад таго, што святар, для выканання сакраментальнага дзеяння, абавязаны быць апрануты ў епітрахіль (у лацінскім абрадзе – стула). Калі святар адпускае грахі, ён прамаўляе тое, што ён з'яўляецца недастойным іерэям, які, уладай Госпада адпускае грахі, у адрознанне ад рымскага абраду, дзе робіцца акцэнт на святары: "і я адпускаю табе грахі ў імя Айца, і Сына, і Духа Сьвятога.

ШлюбПравіць

Таінства Шлюба накіравана на тое, каб аб'яднаць мужчыну і жанчыну і ўзаконіць іх саюз перад Богам. Для гэтага Таінства патрэбныя сведкі с боку як жонкі, так і мужа. Пад час Таінства муж і жонка трымаюць свечку, а іх сведкі ці стаяць за шлюбуюшчыміся, ці трымаюць на іх галовамі вянкі ці кароны. У славянскай традыцыі ёсць практыка трымаць вянок з кветак, некаторыя выкарыстоўваюць вялікія металічныя кароны, якія павінны трымаць сведкі, таксама распаўсюджваецца румынскія кароны, памер якіх рэгулюецца і сведкам не трэба іх трымаць.

Бліжэй да канца Таінства муж і жонка трымаюцца за епітрахіль святара і яны абыходзяць тэтрапод тры разы.

Таксама перад Шлюбам (напрыклад за некалькі дзён) адбываецца абрад абручэння, такім чынам, на Таінстве Шлюба, шлюбуюшчыяся прыходзяць ужо абруччанымі.

СабораваннеПравіць

Таінства Саборавання праводзіцца вернікам, калі яны пакутуюць цялеснай ці душэўнай (непраходзячая роспач, маркота, смутак) хваробай.

Паводле трэбніку, Таінства адпраўляецца саборам сямі святароў, ад чаго Таінства і атрымала назву, але калі няма магчымасці так зрабіць, можно адправіць Таінства і аднаму святару.

Чын пачынаецца с блаславення, чытання канона, екценні аб хворам, асвячэння алея іерэем, чытаннем сямі адрыўкаў з Апостала і Евангелля (пасля кожнага чытання хворы памазваецца алеем). Пасля апошняга, сёмага памазвання, святар кладзе Евангелле на галаву хвораму і чытае разрашальная малітва.

ПасвячэннеПравіць

Таінства Пасвячэння адбываецца пад час Літургіі.

Хіратонія дыякана адбываецца пасля асвячэння Дароў, што з'яўляецца сімвалам таго, што дыякан можа удзельнічаць пры здзяйсненні Таінств, але не можа сам іх здзяйсняць. Пад час Таінства Пасвячэння дыякан атрымлівае арарь.

Хіратонія прэсвітара адбываецца Херувімскага спеву і перад асвячэннем Дароў, каб новы прэсвітар мог прыняць удзел у здзяйсненні Таінства Еўхарыстыі. Пасвяччаны прэсвітар атрымлівае пад час Літургіі епітрахіль, фелонь, пояс, святарскі крыж і служэбнік.

Хіратонія епіскапа адбываецца перад чытаннем Апостала, што з'яўляецца сімвалам таго, што епіскап мае ўсю палнату Апостальскай улады. Епіскапы, якія рукапалагают новага епіскапа, кладут яму на галаву напрастольнае Евангелле, якое адначасова трымаюць усе епіскапы, калі могуць. Епіскап атрымлівае мітру, амафор і сакас.

Ёсць правіла, што рукапалагаць епіскапа могуць мінімум тры іншых епіскапа, аднак гэтае правіла з'яўляецца неабавязковым. У Праваслауных Цэрквах гэта трэба абавязкова выконваць.

Літургічныя кнігіПравіць

  • Евангелле – галоўная багаслужбовая кніга, якая падзяляецца на спецыяльныя часткі для больш зручнага літургічнага выкарыстоўвання. Багаслужбовае Евангелле ёсць напрыстольным і трэбным.
  • Апостал – уключае ў сабе часткі з Лістоў Святых Апосталаў і Дзеянняў для літургічнага выкарыстання. На Літургіі ідзе перад чытаннем Евангелля.
  • Псалтыр – літургічная кніга, якая ўключае ў сабе кнігу Бібліі Псалтыр, але ў літургічным варыянце ўсе псалмы падзелены на кафізмы.
  • Тыпікон – устанавлівае парадак багаслужэння ці багаслужбовы ўстаў. У ім таксама знаходзіцца каляндар з маркавымі главамі для рухомых і нерухомых багаслужбовых колаў.
  • Апракас – разнавіднасць Евангелля або Апостала, інакш названая «Тыднёвым Евангеллем (Апосталам)» або «Богаслужбовым Евангеллем (Апосталам)», у якой тэкст арганізаваны ў каляндарным парадку.
  • Мінэя – кніга, якая ўключае ў сабе рухомыя элементы для Ютрані, Вячэрні і Літургіі, напрыклад кафізмы на "Госпадзе, Цябе клічу", трапары Святым, чытанні са Святога Пісання і г. д. Ёсць Мінэя агульная, на кожны месяц і святочная.
  • Актоіх – змяшчае ў сабе рухомыя часткі з Вячэрні, Ютрані, Літургіі, Павячэр’я, Паўночніцы і г. д. на кожны глас, якіх разам восемь, адкуль выходзіць яшчэ адна назва кнігі "асьмігласнік".
  • Ірмалогій – уключае ў сабе багаслужбовыя тэксты для спеваў. Ірмалогій падзяляецца на першы і другі: першы ўключае тэксты з нотамі; другі ўключае толькі тэксты.
  • Трыёдзь – змяшчае трохпесенныя каноны. Ёсць трыёдзь постная (ад Тыдня мытара і фарысея да Вялікай Суботы) і кветная (ад вялікдня да Дня ўсіх Святых, што на наступны тыдзень пасля Пяцідзясятніцы).
  • Трапарыён – уключае трапары, кандакі, багародзічны і інш.
  • Служэбнік (Еўхалогій) – малітоўнік для прасвітараў і дыяканаў.
  • Трэбнік – кніга з паследваннем набажэнстваў, якія не ўваходзяць у сутачнае колу.
  • Часаслоў – багаслужбовая кніга, якая ўключае ў сабе тэксты малітваў сутачнага кола.
  • Каноннік – уключае выбранныя каноны, акафісты, малітвы штодзённага манаскага малітоўнага правіла, а таксама малітвы ка Святому Прычасцю., з-за гэтага таксама мае такіе назвы як Акафістнік, Поўны Малітоўнік, Правільнік і г. д.

КаляндарПравіць

Трэба разумець, што нават калі Царква візантыйскага абраду карыстаецца грагарыянскім, ён мае адрозванні ад грыгарыянскага каляндара Рыма-Каталіцкай Царквы. Так, напрыклад, беларускія грэка-каталікі 30 красавіка святкуюць Дзень Святога Апостала Якуба, брата Яна Багаслова, а рыма-каталікі ў гэты ж самы дзень святкуюць Дзень Святога Папы Пія V.

У візантыйскім абрадзе выкарыстоўваецца тры каляндара: грыгарыянскі, юліянскі і новаюліянскі (прыклады даны толькі Цэркваў, якія прытрымліваюцца візантыйскага абраду):

  • Грыгарыянскі каляндар, які ўвёў у 1582 годзе Папа Рымскі Грыгорый XIII, акрамя некаторых Цэрваў, выкарыстоўваецца практычна ва ўсім свецкім свеце (на постсавецкай прасторы яшчэ вядомы як новы стыль). Як літургічны каляндар, па большай частцы, выкарыстоўваецца ў праваслаў'і толькі ў Фінляндскай Праваслаўнай Царкве, а ў Каталіцкай Царкве практыкуецца ў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царкве (акрамя Полацка), Славацкай Грэка-Каталіцкай Царкве, Мельхіцкай Грэка-Каталіцкай Царкве, Албанскай Грэка-Каталіцкай Царкве, Венгерскай Грэка-Каталіцкай Царкве і Італа-Албанскай Грэка-Каталіцкай Царкве.
  • Юліянскі каляндар, які на постсавецкай прасторы вядомы як стары стыль, распрацаваны александрыйскімі астраномамі і ўведзены пры Юліі Цэзары (46 да н.э.). Раней выкарыстоўваўся практычна ўсімі хрысціянамі, пакуль яго не замяніў, як больш дакладны, грыгарыянскі каляндар (напрыклад, з-за недакладнасці каляндара, у 2100 годзе прыхільнікі гэтага каляндара будуць святкаваць Нараджэнне Хрыстовае 8 студзеня, а не 7, як зараз). Сёння юліянскі каляндар выкарыстоўваецца сярод Каталіцкіх Цэркваў у Грэка-Каталіцкай Царкве Харватыі і Сербіі, Украінскай Грэка-Каталіцкай Царкве (акрамя дыяспар), Македонскай Грэка-Каталіцкай Царкве, Расійскай Грэка-Каталіцкай Царкве і Русінскай Грэка-Каталіцкай Царкве. Сярод Праваслаўных Цэркваў (якія практычна ўсе перайшлі на новаюліянскі каляндар) выкарыстоўваецца ў Рускай Праваслаўнай Царкве, Іерусалімскім патрыярхаце, Сербскай Праваслаўнай Царкве, Праваслаўнай Царкве Гары Сінай, Грузінскай Апостальскай Аўтакефальнай Царкве, Польскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царкве (з 2014 года, бо да гэтага яна прытрымлівалася новаюліанскага каляндара), у некаторых прыходах і манастырах ЗША і Еўропы, таксама выкарыстоўваецца на Афоне, Бесарабскай (Малдова) епархіяй і Украінскім вікарыятам Румынскай Праваслаўнай Царквы, а таксама некаторыя старастыльные Цэрквы, якія лічацца галоўнымі праваслаўнымі расколам.
  • Новаюліянскі каляндар – гэта мадыфікацыя юліянскага календара, распрацаваная сербскім астраномам Бялградскага ўніверсітэта Мілуцінам Міланкавічам. Калі юліянскі каляндар адыходжіць ад грыгарыянскага на дзень кожныя 128 гадоў, то новаюліянскі за 10000 гадоў. Да 2800 года гэты каляндар будзе супадаць з грыгарыянскім, а яго асаблівасць складаецца ў тым, што пасхалія захоўваецца александрыйская (юліянская), гэта значыць, што Вялікдзень і рухомыя святы супадаюць з юліянскім, а нерухомыя святы, напрыклад Нараджэнне Хрыстовае, супадае з грыгарыянскім каляндаром. У Каталіцкай Царкве ім карыстаюцца Балгарская Грэка-Каталіцкая Царква, прыход Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ў Полацку, Грэчаскай Каталіцкай Царкве і Румынскай Грэка-Каталіцкай Царкве. Сярод праваслаўных Цэркваў (якія практычна ўсе карыстаюцца гэтым каляндаром) новаюліянскі каляндар практыкуецца ў Праваслаўнай Царкве Украіны, Праваслаўнай Царкве ў чэшскіх зямлях і ў Славакіі, Праваслаўнай Аўтакефальнай Царкве Албаніі, Эладскай Царкве, Кіпрскай Царкве, Балгарскай Праваслаўнай Царкве, Эстонскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царкве, Румынскай Праваслаўнай Царкве, у Антыяхійскім, Александрыйскім і Канстантынопальскім патрыярхатах, а таксама ў шматлікіх іншых арганізацый, называючых сабе праваслаўнымі.

ТрадыцыіПравіць

Ёсць 2 асноўныя візантыйскія (грэчаскія) традыцыі: славянская і грэчаская. Ёсць некаторыя адрознанні знешняга выгляду ў розных традыцыях, напрыклад так званыя грэчаскіе філоні, скуф'і, камілаўкі і інш., якія адрозніваюцца ад рускіх, ці прыклад таго, што грэчаскіея святары не носяць наперстныя крыжы, а апранаюць іх толькі на багаслужэнні, у славянскай традыцыі наперстыя крыжы носяць святары і пазамежамі Літургіі. Ёсць такія грэчаскія асаблівасці ў грэчаскай традыцыі як тое, што на Успенне Найсвяцейшай Багародзіцы ўшаноўваюцца ўсе цудатворныя і мясцовыя іконы Багародзіцы. Да славянскіх традыцый можно аднесці некаторыя святы, звязаныя з народнай культурай, напрыклад Радаўніца ці Масленіца, якія святкуюць толькі ўсходнія славяне. У грэкаў святаў падобнага тыпу няма, бо хрысціянская традыцыя грэкаў больш старая і яна змагла моцна замацавацца ў грамадстве, а ў славян, пад час асіміляцыі паганскіх традыцый хрысціянствам адбыўся сінтэз, з-за чаго ў славянскіх традыцый больш ёсць такіх святаў.

Агульна да візантыйскай традыцыі больш адносяцца практыка памінання памёрлых, пасты, асвячэнні і г. д.: у адрознанні ад рымскага абраду, дзе памёрлага памінаюць на 3, 7, 30 дзень і на год, у візантыйскім памінаюць на 3, 9, 40 дзень і на год. Гэтыя дні ў некаторымі праваслаўнымі звязваюцца з перыядамі, якія праходзіць душа пад час таго, як яна праходзіць мытарства (некаторыя праваслаўныя багасловы і епіскапы адпрэчваюць гэта, бо ў праваслаў'і мытарства з'яўляецца тэалагуменам). Каталіцкая Царква адпрэчвае тэалагумен аб мытарствах як ерась, бо, па меркаванню каталікоў, стан душы пасля смерці канчатковы і её не трэба праходзіць іспыт, каб трапіць у Царства Нябеснае ці пекла, а сама душа адразу ў момант смерці адыходзіць у трансцэндзентнасць. Грэка-каталікі і праваслаўныя, якія не вызнаюць теалагумен аб мытарствах, даёць гэтым датам сэнс, што на 3 дзень пасля смерці Хрыстос Уваскрос (супадае з рыма-каталікамі), 9 дзён звязваюцца з дзевяццю ангельскімі чынамі, 40 дзень звязваецца з тым, што на 40 дзень пасля Укрыжавання Ісуса, Хрыстос Узнёсся на Неба.

Пост у візантыйскім абрадзе больш срогі, напрыклад, большасць грэка-каталікоў і праваслаўных прытрымліваецца практыцы, што мяса нельга есці па пятніцам і па серадам (у рымскім новага чыну толькі ў пятніцу), дзесці ёсць і больш строгія пасты. Пад час Вялікага Посту большая частка хрысціян, прытрымліваючыхся візантыйскага абраду, не спажываюць мяса яшчэ і ў панядзелак (напрыклад Украінская Грэка-Каталіцкая Царква)), а ў некаторых традыцыях і з панядзелка па пятніцу/суботу. Дзесці к забароненаму харчаванню дадаюць яйкі, прадукты жывёльнага паходжання, алкаоль і г. д.; Паводле апостальскіх правілаў, забараняецца пасціцца ў нядзелю нават пад час Вялікага Посту, выключэнне толькі Руская Праваслаўная Царква, дзе ёсць складанная сістэма посту. Зразумела, што да посту таксама адносяцца і ўстрымліванні ад забаў, залежнасцей і шмат чаго іншага.