Вікенцій Васілевіч Дрэнь
Вікенцій Васілевіч Дрэнь (7 лістапада 1918 — 2003) — беларускі будаўнік. Заслужаны будаўнік БССР (1976). Ганаровы грамадзянін г. Мар’іна Горка (1973)[1].
Вікенцій Васілевіч Дрэнь | |
---|---|
Род дзейнасці | будаўнік |
Дата нараджэння | 7 лістапада 1918 |
Дата смерці | 2003 |
Месца працы | |
Узнагароды і прэміі |
Біяграфія
правіцьУдзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1941 годзе абараняў Маскву. З 1959 года да 1981 года працаваў старшынёй Пухавіцкай міжкалгаснай будаўнічай арганізацыі (пазней — Перасоўная механізаваная калона № 220)[1].
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны ордэнамі Вялікай Айчыннай вайны I і II ступеняў, Кастрычніцкай рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, многімі медалямі. Ганаровы грамадзянін г. Мар’іна Горка. Заслужаны будаўнік Беларускай ССР[1].