Вікенцій Леапольд Сляндзінскі

мастак

Вікенцій Леапольд Сляндзінскі (16 студзеня 1838, в. Скрабіна  (літ.) Ёнаўскага раёна, Каўнаскі павет  — 1909, Вільня) — польскі, літоўскі і беларускі мастак і піяніст, сын мастака Аляксандра Сляндзінскага, бацька мастака Людаміра Сляндзінскага.

Вікенцій Леапольд Сляндзінскі
Wincenty Leopold Sleńdziński
Фатаграфія
фота з Галерэі імя Сляндзінскіх у Беластоку
Імя пры нараджэнні Вікенцій Аляксандравiч Сляндзінскі
Дата нараджэння 2 студзеня 1838(1838-01-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 (19) жніўня 1909 (71 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства Flag of Russia.svg Расійская імперыя
Бацька Аляксандр Язэп Сляндзінскі
Дзеці Людамір Вікенцевіч Сляндзінскі
Род дзейнасці мастак
Жанр гістарычны партрэт
Вучоба Маскоўскае вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства, Імператарская Акадэмія мастацтваў
Мастацкі кірунак рэалізм
Вядомыя працы Партрэт Тадэвуша Багдановіча
Уплыў Канут Русецкі, Сяргей Заранка
Уплыў на Людамір Сляндзінскі
Узнагароды 2-і срэбраны медаль Акадэміі Мастацтваў (1858); 1-ы срэбраны медаль Акадэміі Мастацтваў (1859) за эцюд «Данііл у рове з львамі»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

У дзяцінстве рос у вёсках Барцяны над Віліяй і Баярышкі над Нявежай, а таксама ў Чырвоным Двары пад Коўна. Першыя ўрокі жывапісу атрымаў ад бацькі, мастака Аляксандра Сляндзінскага. Пасля пераезду с бацькамі ў Вільню браў урокі фартэпіяна ў Станіслава Манюшкі і ўрокі жывапісу ў Канута Русецкага.

У 1832 годзе, пасля Паўстання 1830—1831 гадоў, імперскія ўлады закрылі Віленскі ўніверсітэт з яго Віленскай мастацкай школай. У 1856 годзе Вікенцій Слендзінскі разам з сябрам, будучым мастаком Міхалам Андрыёлі, паступіў вучыцца ў Маскоўскае вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства, займаўся пад кіраўніцтвам земляка, мастака Сяргея Заранкі.

Маскоўскі перыядПравіць

Большасць віленскіх мастакоў таго часу аддавалі перавагу вучобе ў Санкт-Пецярбургу, у Імператарскай акадэміі мастацтваў, якая мела больш высокі рэйтынг, але туды складаней было паступіць. Маскоўская мастацкая школа была яшчэ зусім маладая, не валодала вялікай колькасцю вядомых настаўнікаў, і яшчэ не былі сфармаваныя па сутнасці адукацыйныя традыцыі. Але ў той жа час, Імператарская Акадэмія мастацтваў знаходзілася пад моцным уплывам акадэмізму, абмяжоўваючы рэалістычны напрамак, што прывяло нават ў 1863 годзе да «бунту чатырнаццаці» і наступнаму ўзнікненню плыні «перасоўнікаў».

У гэтым плане Маскоўская школа мела лепшы, дэмакратычны падыход, спрыяльны для развіцця рэалістычнага стылю. Паўплываў і той факт, што ў вучылішча выкладаў зямляк Вікенція Сляндзінскага — мастак Сяргей Заранка. Таксама Вікенцію Сляндзінскаму выкладаў рускі жывапісец Аляксей Саўрасаў. У гэты ж час у вучылішчы ў Сяргея Заранкі атрымліваў мастацкую адукацыю іншы будучы знакаміты рускі жывапісец Васіль Пяроў.

Пецярбургскі перыядПравіць

У 1859 году Вікенцій Сляндзінскі разам з Міхалам Андрыёлі паступілі ў Імператарскую Акадэмію мастацтваў. У працэсе навучання Вікенцій два разы быў узнагароджаны медалямі — 2-і срэбраны медаль Акадэміі Майстэрстваў ў 1858 годзе і 1-ы срэбраны медаль у 1859 за эцюд «Данііл у рове ільвіным». Гэты твор пасля набыў граф Бенедыкт Тышкевіч. У 1861 Вікенцій быў удастоены звання класнага мастака 3 ступені. Творчая кар’ера Сляндзінского магла б быць сапраўды паспяховай, калі б не ўдзел у антыўрадавым паўстанні.

ГалерэяПравіць

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць