Віктар Іванавіч Іўчанкаў
Віктар Іванавіч Іўчанкаў (28 чэрвеня 1962, в. Хадынічы, Кобрынскі раён ) — беларускі мовазнавец і журналіст. Загадчык кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Доктар філалагічных навук (2004), прафесар (2005).
Віктар Іванавіч Іўчанкаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 чэрвеня 1962 (59 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | журналіст, мовазнавец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філалагічных навук (2004) |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
Навуковая дзейнасцьПравіць
Скончыў Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт ім А. С. Пушкіна (філалагічны факультэт, спецыяльнасць «Руская мова і літаратура», 1985), Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа АН БССР (аспірантура, 1988). Павышаў кваліфікацыю за мяжой: у ЗША (1995), Польшчы (1999), Швецыі (2002, 2007, 2009), Францыі (2003).
З 1989 года працуе ў БДУ, пачаў сваю кар’еру з пасады дацэнта. У 1996 годзе стаў загадчыкам кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі БДУ. Член Беларускага саюза журналістаў з 1994 года. Займаецца даследаваннем стылістыкі беларускай і рускай мовы, прысвяціў манаграфіі вывучэнню стыляў Уладзіміра Караткевіча і рускага пісьменніка Юрыя Казакова. Навуковыя інтарэсы: лінгвістыка публіцыстычнага тэксту; дыскурсны аналіз СМІ; стылістыка; арфаграфія.
Заснаваў у Беларусі навуковую школу дыскурснага аналізу СМІ. Яго праца «Дыскурс беларускіх СМІ. Арганізацыя публіцыстычнага тэксту»[1] дала старт фарміраванню ў мовазнаўстве і журналістыцы новага кірунку — лінгвістыкі публіцыстычнага тэксту. Апублікаваў у прэсе больш за 200 матэрыялаў па праблемах адукацыі, навукі і выхавання. З 1990 г. з-пад яго пяра выходзяць у друк артыкулы па пытаннях правапісу («Чырвоная змена», «Звязда», «Народная газета», «Настаўніцкая газета», «СБ. Беларусь сегодня», «Літаратура і мастацтва», «Крыніца», «Роднае слова», «Беларуская мова і літаратура», «Пачатковая школа», «Пралеска» і інш.). Адзін з асноўных распрацоўшчыкаў праекта новай рэдакцыі «Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (2006—2008 гг.). Аўтар больш за 380 навуковых і метадычных прац.
Узнагароды і прэмііПравіць
- Ганаровая грамата Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па друку (1996);
- Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (1998);
- Нагрудны знак «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1999);
- Падзяка Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (1992);
- Прэмія спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2003);
- Нагрудны знак «Выдатнік друку Рэспублікі Беларусь» (2006);
- Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2008, 2012);
- Ганаровая грамата Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь (2008);
- прэмія Беларускага саюза журналістаў «Залатое пяро» за лепшую журналісцкую працу (2011);
- прэмія імя У. І. Пічэты (2011);
- Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2012);
- Падзяка Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь (2012);
- медаль Францыска Скарыны (2021)[2].
Асноўныя працыПравіць
- Дыскурс беларускіх СМІ. Арганізацыя публіцыстычнага тэксту.(недаступная спасылка) Мінск, 2003.
- Студенческая печать: проблематика, дизайн, язык и стиль(недаступная спасылка). Минск, 2008. (соавт. А. А. Градюшко, А. К. Свороб).
- Медыярыторыка: рытарычныя асновы журналістыкі, лінгвістыка публіцыстычнага тэксту, дыскурсны аналіз СМІ : курс лекцый. — Мінск, 2009.