Віктар Іванавіч Баркоўскі
Віктар Іванавіч Баркоўскі (6 (19) студзеня 1900, Мінск — 26 студзеня 1982, Масква, СССР) — мовазнавец, прафесар (1930), член КПСС (з 1947), доктар філалагічных навук (1950), чл.-кар. АН СССР (1958), чл.-кар. Германскай АН у Берліне (ГДР, 1967), ганаровы доктар філасофіі (ГДР, 1967), чл.-кар. Акадэміі навук і літаратуры ў Майнцы (ФРГ, 1969), акадэмік АН СССР (1972).
Віктар Іванавіч Баркоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 (18) студзеня 1900 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 снежня 1982 (82 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Муж | Наталля Карская[d] |
Род дзейнасці | дыялектолаг |
Навуковая сфера | мовазнаўства |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філалагічных навук |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Яўхім Фёдаравіч Карскі |
Партыя | |
Член у |
|
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія Правіць
Яго бацька, Іван Адамавіч Баркоўскі (1855—1905), выкладчык старажытных моў, незадоўга да скону прыняў сан праваслаўнага святара. У 1918 годзе Віктар Баркоўскі заканчвае з залатым медалём Другую кішынёўскую гімназію (1918).
У 1919 г. паступіў на гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта і быў прызваны на ваенна-марскую службу ды накіраваны на эканамічны факультэт Гаспадарчай акадэміі РСЧА і Флота, але вучобы ва ўніверсітэце не пакінуў, нават зрабіў паведамленне «Дуэль і смерць М. Ю. Лермантава». У 1921 г. займае пасаду памочніка начальніка аддзела ўпраўлення вышэйшымі марскімі вучэбнымі ўстановамі. У 1921—1922 гадах памочнік начальніка аддзела Штаба камандуючага марскімі сіламі РСФСР. Тады ж ён бярэцца шлюбам са старэйшай за сябе Наталляй, дачкой славутага беларускага мовазнаўцы Яўхіма Карскага і заканчвае этнолага-лінгвістычны факультэт Петраградскага ўніверсітэта (1923), дзе спецыялізаваўся (пад кіраўніцтвам Карскага) па мове старажытнарускіх помнікаў.
У 1930—1950 гг. працаваў у Магілёўскім (выступаў па пытаннях рэформы беларускага правапісу), Наўгародскім, Яраслаўскім, Сімферопальскім педагагічных інстытутах, Львоўскім універсітэце. З 1950 г. у Інстытуце мовазнаўства АН СССР (у 1954—1960 дырэктар). З 1960 г. у інстытуце рускай мовы АН СССР.
Даследчык гістарычнай граматыкі і дыялекталогіі ўсходне-славянскіх моў. Аўтар прац аб мове Суздальскага летапісу і наўгародскіх грамат на бяросце, па гісторыі вывучэння беларускай мовы, навукова-біяграфічных артыкулаў пра акадэміка Я. Карскага, рэдактар яго твораў «Белоруссы» і «Труды по белорусскому и другим славянским языкам» (1962).
Галоўны рэдактар часопісаў «Русский язык в школе» і «Русская речь», першы намеснік старшыні савецкага камітэта славістаў. Узнагароджаны ордэнам Леніна.
Творы Правіць
- Синтаксис древнерусских грамот. [ч. 1-2] Москва. — [Львов] 1949—1958.
- Использование диалектных данных в трудах по историческому синтаксису восточнославянских языков. Москва. 1958.
- Сравнительно-исторический синтаксис восточнославянских языков. Типы простого предложения. Москва. 1968.
- Бессоюзные сложные предложения, сопоставляемые со сложноподчиненными. Москва. 1972.
- Синтаксис сказок. Русско-белорусские параллели. Москва. 1981
Зноскі
Літаратура Правіць
- Список печатных трудов В. И. Борковского. // Проблемы истории и диалектологии славянских языков: Сб. статей к 70-летию чл.-кор. АН СССР В. І. Борковского. — Москва, 1971.
- Борковский Виктор Иванович. // Большая Советская Энциклопедия. Т. 3. — Москва. 1970. — С. 571.
- Баркоўскі Віктар Іванавіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. Т. ІІ. — Мінск. 1970. — С. 152.
- Галенко І. Г. Борковський Віктор Іванович. // Українська радянська енциклопедія. /2-е вид./ Т. 1. — Київ. 1977. — С. 535.
- Галенко Г. Віктор Іванович Борковський// Мовознавство. 1980. № 1.
- Кедайтене Е. И. Виктор Иванович Борковский (1900-82). // Русская речь. № 5. 1983.
- Морозова С. Е. Виктор Иванович Борковский (1900—1982). // Известия АН СССР. Серия литературы и языка. Т. 42. № 2. 1983.
- Вомперский В. П. Виктор Иванович Борковский. // Русская речь. № 1. 1990.
- Волкова Н. А. В. И. Борковский о проблемах языковой культуры на страницах «Рабфака на дому». // Изучение творческого наследия акад. Борковского: Тезисы региональной научной конференции. Львов. 1990.
- Германовіч І. К. Баркоўскі Віктар Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 309. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Галенко І. Г. Борковський Віктор Іванович. // Українська мова. Енциклопедія. — Київ. 2000. — С. 53.
- Железняк М. Г. Борковський Віктор Іванович. // Енциклопедія сучасної України. Т. 3. — Київ. 2004. — С. 320.
- Баркоўскі Віктар Іванавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 73. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі Правіць
- Борковский Виктор Иванович (руск.) // Інфармацыйная сістэма «Архивы Российской академии наук»
- Борковский Виктор Иванович // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru (руск.)