Віктар Іванавіч Несцяровіч
Віктар Іванавіч Несцяровіч (1 верасня 1956, в. Макарычы Старадарожскага раёна Мінскай вобласці) — беларускі мовазнавец, кандыдат філалагічных навук (1983), дацэнт (1984).
Віктар Несцяровіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 верасня 1956 (68 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | навуковец, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | мовазнаўства |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат філалагічных навук (1983) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьСкончыў МДПІ імя А. М. Горкага (1977), аспірантуру (1983), навуковыя кіраўнікі — прафесар Ф. М. Янкоўскі, доктар філалагічных навук А. К. Антановіч. Настаўнік (з 1977), у Віцебскім дзяржаўным універсітэце (з 1978), загадчык кафедры беларускай мовы (1983—1993), дэкан факультэта беларускай філалогіі і культуры (1993—2014), дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства (з 2014).
Кірункі навуковай дзейнасці: мова кітабаў беларуска-літоўскіх татар. Сааўтар школьных падручнікаў па беларускай мове.
Асноўныя працы
правіцьАсабістыя
правіць- Старажытныя рукапісы беларускіх татар (Графіка. Транслітарацыя. Агульная характарыстыка мовы. Фразеалогія) : манаграфія. — Віцебск: Віцеб. дзярж. ун-т імя П. М. Машэрава, 2003. — 103 с.
У сааўтарстве
правіць- Беларуская мова. 4 кл. (1989, 1991, 1993).
- Беларуская мова. 5 кл. (1992, 1994, 1998, 2001, 2002, 2008, 2014).
- Беларуская мова. 11 кл. (1999).
- Адваротны слоўнік беларускай мовы (1994).