Віктар Іванавіч Семянкоў

вучоны

Віктар Іванавіч Семянкоў (26 снежня 1925, в. Гімбатаўка Мсціслаўскага раёна, Магілёўскай вобласці — 22 чэрвеня 2015[2]) — беларускі правазнаўца. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1980), доктар юрыдычных навук (1977), прафесар (1979). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1996). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Віктар Іванавіч Семянкоў
Дата нараджэння 26 снежня 1925(1925-12-26)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 чэрвеня 2015(2015-06-22)[1] (89 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў Мінскі юрыдычны інстытут (1954). Працаваў народным суддзёй Зэльвенскага раёна (1954—1958). З 1961 года малодшы, старшы навуковы супрацоўнік, з 1972 года загадчык сектара Інстытута філасофіі і права АН БССР. У 1975—1983 гадах сакратар парткама КПБ АН БССР, адначасова загадчык сектара Інстытута філасофіі і права АН БССР.

З 1983 года намеснік дырэктара па навуковай рабоце і загадчык аддзела Інстытута філасофіі і права АН БССР. У 1996—1997 гадах начальнік Галоўнага ўпраўлення па працы з органамі заканадаўчай і судовай улады Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

З 1997 года загадчык аддзела Інстытута філасофіі і права Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (са снежня 1999 года Інстытута дзяржавы і права Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі). З сакавіка 2008 года галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута прававых даследаванняў Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь.

Навуковая дзейнасць правіць

Працы па гісторыі працоўнага права і заканадаўства аб ахове працы, наглядзе і кантролі за захаваннем заканадаўства аб працы. Шэраг работ прысвечаны пытанням дзяржаўнага будаўніцтва, гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Яго працы садзейнічалі павышэнню эфектыўнасці прававых нормаў у галіне рэгулявання працоўных і калектыўна-працоўных адносін. Узначальваў аўтарскі калектыў па падрыхтоўцы і выданню чатырох Каментароў да Працоўнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь (2000, 2003, 2005, 2008 гг.), з’яўляўся рэдактарам і сааўтарам пяці падручнікаў «Працоўнае права», удзельнічаў у падрыхтоўцы і публікацыі сямі даведнікаў па працоўным заканадаўстве для насельніцтва. Браў удзел у распрацоўцы канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (1994 г.), іншых нарматыўна-прававых актаў.

Аўтар больш за 300 навуковых прац, у т.л. 13 манаграфій, 5 падручнікаў[3].

Узнагароды правіць

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1979), Айчыннай вайны II ступені (1985), «Знак Пашаны» (1971), медалём «За адвагу» (1945), іншымі медалямі. Дзвюма Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі многіх дзяржаўных і грамадскіх арганізацый, вышэйшай юрыдычнай прэміяй «Феміда» (2009). Дыпламант штогадовага конкурсу на прыз імя У. Д. Спасовіча (2011). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1996).

Асноўныя працы правіць

  • Надзор и контроль за охраной труда в СССР. Мн., 1963.
  • Охрана труда в СССР. 2 изд. Мн., 1976.
  • Законодательство о труде. Т. 1-3. Мн., 1972—1982 (в соавт.).
  • Совершенствование законодательства Союза ССР и союзной республики. Мн., 1990 (в соавт.).
  • Законодательство о труде. Мн., 1991 (в соавт.).
  • Трудовое право. Мн., 1997 (в соавт.).
  • Комментарий к Трудовому Кодексу Республики Беларусь. Мн., 2008 (в соавт.).

Зноскі

Літаратура правіць

  • Маслыка Г. А. Семянкоў Віктар Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 322. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  • Кто есть Кто в Республике Беларусь. Деловой мир СНГ / редактор И. В. Чекалов. — Минск, 2006. — С. 331.
  • Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна / галоўны рэдактар У. І. Лемяшонак. — Мінск,1999. — С. 539—540.
  • Семянкоў Віктар Іванавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 657. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі правіць