Віктар Ігаравіч Васільеў
Віктар Ігаравіч Васільеў (нар. 23 чэрвеня 1958) — беларускі акцёр, у 2008—2024 гадах — старшыня Саюза кінематаграфістаў Беларусі. Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (2020). Медаль Францыска Скарыны (4 жніўня 2014 года).
Віктар Ігаравіч Васільеў | |
---|---|
Род дзейнасці | акцёр |
Дата нараджэння | 23 чэрвеня 1958 (66 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі |
Біяграфія
правіцьЗ 1976 года працаваў на Свярдлоўскай студыі тэлебачання асвятляльнікам, механікам здымачнай тэхнікі, асістэнтам рэжысёра. У 1983 годзе паступіў у Свярдлоўскі дзяржаўны інстытут тэатра і кіно. У 1987 годзе працаваў у Свярдлоўскім тэатры драмы (акцёр).
У 1989 годзе запрошаны ў Мінск у Тэатр драмы і камедыі, потым у Альтэрнатыўны тэатр. З 2002 года працуе акцёрам тэатра і кіно на Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм». З 2013 года працуе дацэнтам кафедры рэжысуры кіно БДАМ. З 2014 года працуе ў маладзёжным тэатры Мінска. З 2008 па 2024 старшыня Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз кінематаграфістаў», з’яўляецца членам экспертнай рады па кінематаграфіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, член праўлення Гільдыі акцёраў кіно.