Віктар Імантавіч Алксніс

Віктар Імантавіч Алксніс (лат.: Viktors Alksnis; 21 чэрвеня 1951, Таштагол, СССР) — расійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, народны дэпутат СССР, дэпутат Вярхоўнага Савета Латвійскай ССР, дэпутат Дзярждумы Расіі (19992007).

Алксніс Віктар Імантавіч
Сцяг Дэпутат Дзярждумы Расіі III склікання
18 студзеня 2000 года — 23 снежня 2003 года
Сцяг Дэпутат Дзярждумы Расіі IV склікання
24 снежня 2003 года — 16 лістапада 2007 года
Дэпутат Вярхоўнага Савета Латвіі ад 62-й Рыжскай акругі
3 мая 1990 года — 2 кастрычніка 1991 года
Народны дэпутат СССР ад 294-й акругі
1989 — 1991
Нараджэнне 21 чэрвеня 1950(1950-06-21) (73 гады)
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, ваенны, дэпутат Дзяржаўнай думы Расіі
Ваенная служба
Прыналежнасць СССР
Род войскаў Ваенна-паветраныя сілы СССР
Званне
Палкоўнік ВПС СССР
Палкоўнік ВПС СССР
Узнагароды
Медаль «За баявыя заслугі»
Медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «За бездакорную службу» (СССР)
Медаль «За бездакорную службу» (СССР)
Медаль «За бездакорную службу» (СССР)
Медаль «За бездакорную службу» (СССР)
Медаль «За бездакорную службу» (СССР)
Медаль «За бездакорную службу» (СССР)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў горадзе Таштагол Кемераўскай вобласці. У 1973 скончыў Рыжскае вышэйшае ваеннае інжынерна-авіяцыйнае вучылішча імя Я. Алксніса (дзеда Віктара Алксніса). Па спецыяльнасці — ваенны інжынер па радыёэлектроніцы. Праходзіў службу на інжынерных пасадах у ВПС. Воінскае званне — палкоўнік.

У 1989 годзе абраны народным дэпутатам СССР. У 1990 абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета Латвійскай ССР. Ініцыятар стварэння і адзін з кіраўнікоў дэпутацкай групы «Саюз». Актыўна выступаў за захаванне Саюза ССР, абараняў правы рускамоўнага насельніцтва краін Прыбалтыкі. Адзін з ініцыятараў адстаўкі міністра замежных спраў СССР Эдуарда Шэварнадзэ і міністра ўнутраных спраў СССР Вадзіма Бакаціна. У 1992—1993 гадах уваходзіў у Палітраду Фронту нацыянальнага выратавання (ФНВ), быў адным з намеснікаў старшыні выканкама ФНВ.

Спасылкі правіць