Віктар Адольфавіч Галагорскі

расійскі анэстэзіёлаг-рэаніматолаг

Віктар Адольфавіч Галагорскі (15 студзеня 1930) — выбітны расійскі анэстэзіёлаг-рэаніматолаг. Доктар медыцынскіх навук (1966), прафесар (1973). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі, Заслужаны дзеяч навуки Расійскай Федэрацыі (1998)[1].

Віктар Адольфавіч Галагорскі
Дата нараджэння 15 студзеня 1930(1930-01-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 лютага 2001(2001-02-15) (71 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці анестэзіёлаг, рэаніматолаг, урач, выкладчык універсітэта, загадчык кафедры
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі
Узнагароды
Заслужаны дзеяч навукі Расійскай Федэрацыі

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў Адэсе[2]. Бацька Адольф Сяргеевіч Галагорскі (1896-1971), дацэнт кафедры акушэрства і гінекалогіі Адэскага медыцынскага інстытута. У 1953 скончыў Адэскі медыцынскі інстытут[2]. З 1956 года працаваў у 2-м Маскоўскім медыцынскім інстытуце. З 1971 года загадчык навукова-даследчай лабараторыі анэстэзіялогіі і рэаніматалогіі[2].

Навуковая дзейнасцьПравіць

Дыяпазон навуковых інтарэсаў прафесара В. А. Галагорскага вельмі шырокі і ахоплівае найбольш актуальныя праблемы анестэзіялогіі і інтэнсіўнай тэрапіі[1]:

  • уплыў анестэтыкаў на розныя функцыі арганізма,
  • ацэнка анестэзіялагічнай рызыкі,
  • метадалагічныя аспекты клінічнай анестэзіялогіі,
  • дыхальная недастатковасць і штучная вентыляцыя лёгкіх.

Асаблівае значэнне мае ўклад В. А. Галагорскага ў вывучэнне сіндрому паліорганнай недастатковасці(руск.) бел., сэптычнага шоку(руск.) бел., вострага рэспіраторнага дыстрэс-сіндрому(руск.) бел., праблемы інфекцыі ў хірургіі і інтэнсіўнай тэрапіі(руск.) бел.[1]. Яго па праве можна лічыць піянерам у распрацоўцы гэтых напрамкаў анестэзіялогіі і рэаніматалогіі і стваральнікам навуковай школы[1].

Асобныя творыПравіць

В. А. Галагорскі аўтар больш за 260 прац, у тым ліку шэрагу манаграфій і глаў у кіраўніцтвах. Пад кіраўніцтвам Віктара Адольфавіч выканана і абаронена 6 доктарскіх і 32 кандыдацкіх дысертацыі[1].

  • Доктарская дысертацыя на тэму «Асноўныя кампаненты сучаснай камбінаванай анестэзіі»[1].
  • Потенцированный наркоз в хирургической клинике (соавт.). – М., 1963

Зноскі

СпасылкіПравіць